Гры́гаравічы (, ) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета. Размешчана за 16 км на паўднёвы ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Лепель, за 111 км ад Віцебска. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёску Кастрыца і далей па аўтадарозе Лепель—Орша. У 2018 годзе налічвалася 77 гаспадарак.
Гісторыя У 6-м індыкце (1443 або 1458 год) кароль Казімір Ягелончык надаў Станьку Саковічу да волі гаспадарскай «у Лукомлі» ў ліку іншых і людзей у Грагаровічах — Міхалку Скаробду і Іеўца Кулаковіча Документы Московского архива Министерства юстиции / Сост. М. В. Довнар-Запольский. Т. 1. — М., 1897. — С. 32..
У XVI стагоддзі згадваецца як двор Грыгаравічы ва ўладанні Чыжэвічаў у Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1552 годзе двор купіў Есьман. У інвентары Чашніцкай воласці 1633 года згадваецца як паселішча, падараванае каралём Жыгімонтам Станьку Саковічу.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. З 1795 года ў Сенненскім павеце, з 1802 года ў Магілёўскай губерні. У 1861 годзе была пабудавана мураваная Петрапаўлаўская царква.
У пачатку XX стагоддзя сяло ў Лукомскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе — 31 двор, 174 жыхары. З 1 студзеня 1919 года ў складзе БССР, з 2 лютага ў складзе РСФСР. З 11 ліпеня 1919 года ўключана ў Віцебскую губерню РСФСР. З 20 жніўня 1924 года сяло ў Ляхавіцкім сельсавеце Лепельскага раёна. У 1926 годзе — 39 двароў, 170 жыхароў. У 1927—1954 гадах — цэнтр Ляхавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1930-я гады створаны калгас імя Р. Люксембург.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы было 29 двароў, 73 жыхары. У ліпені 1941 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Падчас акупацыі было спалена 7 двароў і загублена 7 мірных жыхароў. 8 аднавяскоўцаў загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе. Вызвалена ў канцы чэрвеня 1944 года.
З 21 лістапада 1959 года вёска ў складзе Валосавіцкага сельсавета. У 1997 годзе — 115 гаспадарак, 359 жыхароў, цэнтр саўгаса «Грыгаравічы». З 1 чэрвеня 2017 года вёска ў складзе сельскагаспадарчага вытворчага філіяла «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» (цэнтр — вёска Юркоўшчына).
Інфраструктура
На тэрыторыі вёскі знаходзіліся (па стане на 1997 год): саўгасная сядзіба, ветэрынарны ўчастак, механічныя майстэрні, сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, сталовая.
Славутасці Петрапаўлаўская царква (1861) — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Вядомыя асобы Анры Гаўрылавіч Мурашка (1938—2011) — вучоны ў галіне вылічальных сістэм. Доктар тэхнічных навук, прафесарМурашко Анрі Гаврилович.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Валосавіцкі сельсавет (Лепельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лепельскага раёна