Ту́збіца (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курапольскага сельсавета.
Назва На карце XVIII ст. пазначаная як вёска "Тужбіца", на рэчцы Тужбіцы (цяпер Паловіца), што выцякае з возера Тужба.
Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Паставы, пазней у складзе гміны Варапаева Паставы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Тузбіцкага сельсавета Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці. З ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нацысцкай акупацыяй. З 20 верасня 1944 года вёска ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Маладзечанскай вобласці. Пасля скасавання 16 ліпеня 1954 года Тузбіцкага сельсавета перададзена ў склад Белькаўскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Пастаўскім раёне.
18 снежня 2009 года перададзена са скасаванага Белькаўскага сельсавета ў Курапольскі сельсаветРашэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 18.12.2009 N 202 «Пра скасаванне Белькаўскага сельсавета і змяненне межаў Варапаеўскага пассавета і Курапольскага сельсавета Пастаўскага раёна» .
Насельніцтва 1921 год — 251 жыхар, 55 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 35.. 1931 год — 246 жыхароў, 62 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44.
Вядомыя асобы Алена Іванаўна Гінько (нар. 1965) — беларуская паэтэса.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Курапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна