Серкаві́цы (, ) — аграгарадок у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Серкавіцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 17 км у напрамку на поўнач ад горада Талачын, за 89 км ад Віцебска, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Талачын, каля аўтамабільнай дарогі .
Гісторыя У 1646 годзе згадваецца як вёска Сяркова ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 600. У 1897—1925 гадах ва ўрочышчы Серкавіца дзейнічаў шклозавод.
Насельніцтва 2001 год — 624 жыхары, 226 двароў.
Вядомыя асобы Марыя Барысаўна Осіпава (1908—1999) — удзельніца Мінскага падполля і партызанскага руху ў Вялікай Айчыннай вайне.
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-60. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.
Спасылкі
Катэгорыя:Серкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна Катэгорыя:Аграгарадкі Віцебскай вобласці