Renault S.A. — французская аўтамабілебудаўнічая карпарацыя. Штаб-кватэра — у прыгарадзе Парыжа.

Уласнікі і кіраўніцтва

Найбуйнейшыя акцыянеры кампаніі — урад Францыі (15,01 %) і Nissan (15 %)Renault пагнаўся за таннасцю. Ведамасці, № 109 (1883), 18 чэрвеня 2007.

Старшыня рады дырэктараў — Луі Швейцэр, генеральны дырэктар і прэзідэнт — Карлас Гон.

Дзейнасць «Renault» кантралюе карэйскую кампанію Samsung Motors і румынскую Dacia, валодае 44 % акцый японскай кампаніі Nissan Motor (пры гэтым апошняй прыналежыць 15 % акцый Renault) і 20 % AB Volvo. Альянс Renault і Nissan (Renault Nissan Alliance) займае адно з першых месцаў у свеце па выпуску аўтамабіляў.

Кампанія выпускае аўтамабілі пад маркамі «Renault», «Samsung», «Dacia». У мадэльны шэраг уваходзяць легкавыя і камерцыйныя (у тым ліку цяжкія грузавікі) аўтамабілі, трактары і іншае.

У 2006 годзе кампанія прадала 2,433 млн аўтамабіляў. Выручка за гэты перыяд склала 41,53 млрд еўра, чысты прыбытак — 2,94 млрд еўра.

У студзені 2008 года Renault склала дамову з Microsoft і Novell на замену выкарыстоўваных дыстрыбутываў GNU/Linux на Suse Linux Enterprise Server, які падпадае пад дамову 2006 года паміж Microsoft і Novell.

Мадэльны шэраг Renault

Сучасны Twingo Clio Megane Kangoo Trafic Master Symbioz Arkana Scenic Austral Rafale Espace Captur 5 E-Tech 4 E-Tech

Гістарычны Renault 16 Talisman Koleos (Еўропа) Kadjar ZOE

У Беларусі Станам на канец 2020 года ў Беларусі ў асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана аўтамабілі маркі Renault.

Гл. таксама Рэно (каманда Формулы-1)

Спасылкі Глабальны сайт кампаніі

Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Францыі Катэгорыя:Вытворцы дызельных рухавікоў