«Белару́скі студэ́нт» — грамадска-палітычны і літаратурны часопіс нацыянальна-адраджэнскага кірунку. Выдаваўся на беларускай мове ў Празе ў 1923 годзеГ. М. Зелянова. «Беларускі студэнт» // — С. 453.. Выйшла 7 нумароў. Друкаваліся матэрыялы пра палітычныя і грамадскія падзеі ў Польшчы (перадусім з Заходняй Беларусі) і СССР, пра жыццё беларускай эміграцыі, пра беларускую культуру і філалогію. Меў рубрыкі «З газет», «Кнігапіс», «Хроніка». Сярод аўтараў быў Янка Станкевіч, які публікаваў артыкулы пад псеўданімам Брачыслаў Скарыніч.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Чэхіі Катэгорыя:Беларусы ў Чэхіі Катэгорыя:1923 год у Празе