Мікалай Аляксеевіч Козенка (нар. ; в. Целепуны (цяпер у складзе г. Мазыр), Беларусь) — збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог, арганізатар фальклорных фестываляў «Беларуская полька», «Берагіня», «Мяцеліца». Сёння Мікалай Козенка з'яўляецца лідарам Вячаслаў Калацэй. Хто, калі не я…: Да 60-годдзя Міколы Козенкі. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2011. — С.152, 200-201 у даследаванні і папулярызацыі беларускай народнай танцавальнай культуры.гл. «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў». У 6 т. Т. І. Магілёўскае Падняпроўе, т. 2. Віцебскае Падзвінне, т. 3. Гродзенскае Панямонне. У 2 кн., т. 4. Брэсцкае Палессе. У 2 кн., т. 5. Цэнтральная Беларусь. У 2 кн., т. 6. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. У 2 кн. (раздзелы «Інструментальная музыка», «Танцавальны фальклор», «Народныя гульні») (Мн.: Беларуская навука, Вышэйшая школа. 2001—2013)

Біяграфія

Дзяцінства

Мікалай Козенка нарадзіўся 9 сакавіка 1951 года у в. Целепуны (якая ўвайшла ў склад г. Мазыра) Гомельскай вобласці Беларускай ССР у сям'і рабочага. Бацька Козенка Аляксей Мікітавіч (1908 — 07.09.1957). Маці Козенка Еўдакія Ісакаўна (14.03.1917 — 25.09.1988), у дзявоцтве Сіраш, кіраўніца паляводчай брыгады калгаса «Радзіма».

Хата, дзе нарадзіўся Мікалай Козенка ўжо не існуе. Дзяцінства правёў у доме на вул. Матросава, 19. У 1966 скончыў васьмігадовую школу-інтэрнат г. Мазыра, дзе сярод іншых быў абраны ў танцавальны гурток. Ужо праз год заняткаў прадстаўляў установу і г. Мазыр на абласным аглядзе харэаграфічнага мастацтва ў г. Гомелі. Танцавалі «Беларускую польку», «Лявоніху» ў пастаноўцы А. А. Рыбальчанкі і «Матроскае яблычка» ў пастаноўцы кіраўніка калектыву Уладзіміра Мікалаевіча Авер'янава. Акампанаваў на баяне Мікалай Аляксеевіч Ляўковіч. Але калектыў праіснаваў усяго год. Па запрашэнню Мікалай Козенка пераходзіць у танцавальны калектыў Дома піянераў. Яго кіраўніком была Ніна Вячаславаўна Глінкіна. Школьную адукацыю працягнуў у 9-м класе Мазырскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 1. Яшчэ будучы вучнем распачаў працоўную дзейнасць у калгасе «Радзіма» (на Мазыршчыне). На цягу чатырох год баранаваў, абганяў бульбу, касіў, ставагаў сена і салому.Вячаслаў Калацэй. Хто, калі не я…: Да 60-годдзя Міколы Козенкі. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2011. — С.329

Адукацыя і праца

З 1967 па 1970 гады вучыўся ў Магілёўскім культасветвучылішчы на аддзяленні харэаграфіі. Пасля заканчэння быў запрошаны на працу ў Дом культуры Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С. М. Кірава на пасаду кіраўніка дзіцячага харэаграфічнага калектыву. Адначасова па сумяшчальніцтву працуе выкладчыкам харэаграфічных дысцыплін у культасветвучылішчы (1971—1972). З 1972 па 1974 гады служыць артыстам балета ў ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругі (г. Мінск). У 1974 годзе Мікалай Козенка паступае на харэаграфічнае аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры. Паспяхова яго сканчае ў 1978 годзе, атрымаўшы дыплом па спецыяльнасці «культасветработа», спецыялізацыя «выкладчык харэаграфічных дысцыплін» Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1: А капэла - Куцця / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 768 с.: іл.; С.699-700. Па заканчэнні інстытута працуе выкладчыкам кафедры харэаграфіі ў Мінскім інстытуце культуры (сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў): на асноўнай рабоце (1978—1979), па сумяшчальніцтву (да 1988) .

З 1979 па 1992 гады працуе ў Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры культуры на пасадах загадчыка аддзела харэаграфічнага мастацтва, намесніка дырэктара, вядучага навуковага супрацоўніка. У 1992 годзе у сувязі з рэарганізацыяй РНМЦК у Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры (БелДІПК), запрошаны ў новаўтвораную ўстанову на пасаду старшага навуковага супрацоўніка лабараторыі традыцыйнага мастацтва. У 1995—1996 гады паралельна працуе загадчыкам Чачэрскага раённага цэнтра рамёстваў, этнаграфіі і фальклору, выкладчыкам танца ў Чачэрскай дзіцячай музычнай школе Гомельскай вобласці. У 1996—1997 гадах выкладчыкам Вялікаўхалодскай школы мастацтваў. З 1996 года настаўнікам рытмікі і танца, кіраўніком узорнага (2001) і Заслужанага (2012) аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня» ў Мётчанскай адукацыйна-выхаваўчай установе «Школа-садок» Барысаўскага раёна Мінскай вобласці . З 1997 па 1998 гады працуе вядучым спецыялістам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе працягвае адукацыю ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1998 па 1999 гады займае пасаду мастацкага кіраўніка Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь. З 1999 на асноўнай працы ў БелДІПК. З 2006 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на кафедры этналогіі і фальклору на пагадзіннай аснове. З рэарганізацыяй БелДІПК у Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ІПКПК) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКМ) з 2008 па 2010 гады працуе на пасадзе метадыста аддзела інавацыйных тэхналогій у сацыякультурнай дзейнасці. У сувязі з ліквідацыяй ІПКПК перайшоў працаваць у Інстытут культуры Беларусі, дзе працуе і сёння.Вячаслаў Калацэй. Хто, калі не я…: Да 60-годдзя Міколы Козенкі. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2011. — С.329-330

Сям'я

8 ліпеня 1978 узяў шлюб з Алай Мікалаеўнай Сёмінай (нар. 5 чэрвеня 1947, г. Масква). 2 верасня 1982 года ў іх нарадзілася дачка Алеся. У 2006 г.яна закочыла Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут (Мінск), абраўшы прафесію эканаміста; у 2012 г. – Маскоўкі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэт па спецыяльнасці інжэнер-будаўнік. З 27 ліпеня 2002 г. знаходзіцца ў шлюбе з Аляксандрам Аляксандравічам Каваленкам (22.03.1979 г.н.). У іх сям’і нарадзіліся дзеці: Каваленка Кацярына Аляксандраўна (27.09.2013), Глеб Аляксандравіч (10.09.2014). Мікалай Козенка за другім разам узяў шлюб (10 сакавіка 2007) з Тамарай Барысаўнай Варфаламеевай (23.06.1947 г.н.), знакамітым беларускім этнамузыколагам.

На ніве фальклору У 1980-90-х гг. Мікалай Козенка даследуе традыцыйную культуру Чачэрскага раёна. На аснове даследчых матэрыялаў падрыхтаваў рукапіс «Чачэрскі фальклор (пераважна харэаграфічны) у сучасных запісах» з фотаздымкамі, малюнкамі, нотнымі дадаткамі. Гэта ўнікальны матэрыял аб’ёмам каля адной тысячы старонак, які дагэтуль не надрукаваны.Вячаслаў Калацэй. Хто, калі не я…: Да 60-годдзя Міколы Козенкі. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2011. — С.330

Мікалай Козенка аўтар і суаўтар каля 30 відэафільмаў і тэлесюжэтаў, кінастужкі «У Святыя вечары на Каляды» (Беларусьфільм, 1996), тэлецыкла «Чачэрскі альбом» (1995-96) і інш. З’яўляецца аўтарам больш за 170 публікацый, прысвечаных аўтэнтычнаму і аматарскаму танцавальнаму фальклору. Сярод якіх манаграфія «Лексіка беларускага народна-сцэнічнага танца. Ч. І. Паставы рук» (1993), зборнікі «Танцавальная музыка Беларусі» (15 выпускаў), «Беларускія народныя танцавальныя песні» (4 выпускі), «Беларускі народны танец: традыцыі і сучаснасць. Магілёўшчына», раздзелы «Танцавальны фальклор», « Народная інструментальная музыка», «Народныя гульні» ў грунтоўным шасцітомным (10 кн.) навуковым выданні «Традыцыйная мастацкая культура Беларусаў», брашуры і артыкулы ў навуковых, навукова-папулярных і даведачных выданнях Беларусі і Расіі, вучэбныя праграмы і метадычныя дапаможнікі. Арганізатар і кіраўнік рэспубліканскіх семінараў, круглых сталоў, дыскусій па праблемах беларускай народнай харэаграфіі .

Пад канец ХХ ст. Мікалаем Козенкам падрыхтавана праграма адраджэння беларускай харэаграфічнай аўтэнтыкі. Мэтай праекту з’яўляецца далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей традыцыйнай культуры, фарміраванне самадастатковай творчай асобы. Створана стратэгія іх вяртання ў сучасны побыт і культуру традыцыя народнай харэаграфіі, спеўнага і музычнага інструментальнага мастацтва.

Крокам у рэалізацыі праграмы становіцца заснаванне Мікалаем Козенкам і яго калегамі фальклорнага гурта «Берагіня» пры Мётчанскай школе-садку Барысаўскага раёна (кіраўнікі М.Козенка і А.Абрамовіч). Таксама ствараюцца цэнтры традыцыйнай творчасці ў Чачэрскім раёнё Гомельскай вобласці (вёскі Бабічы, Нісімкавічы, Меркулавічы, Бяляеўка, Палессе і інш.), Акцябрскім (г.п. Акцябрскі, вёскі Валосавічы, Рассвет, Чырвоная Слабада і інш.) раёнах Гомельскай вобласці, Барысаўскім раёне (в. Мётча) Мінскай вобласці.

Разам з установамі культуры і адукацыі, аматарамі фальклору Мікалаем Козенкам арганізоўваецца шэраг міжнародных і рэспубліканскіх фестывалей фальклору на Беларусі : Рэспубліканскія фестывалі беларускага народнага танца (Гродна, Мінск, 1990) «Палескі карагод» (Пінск, 1991) «Пярэзвы» (Бабруйск, 1992) «Беларуская полька» (Чачэрск, Гомельская вобласць, 1993, 1994, 1996, 1999, 2000) Фестываль народнага мастацтва "Мядоцкі край і яго таленты " (в. Метча, Барысаўскі р-н, Мінская вобласць, 1997) Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябарскі, Гомельская вобласць, 1999, 2001, 2004, 2006, 2008, 2010, 2012) «Першы Міжнародны фестываль фальклору на Беларусі» (Пінск-Мінск, 1994) Другі Міжнароднага фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод» (Гомель, 1999) Рэспубліканскі эксперыментальны праект «Танцавальны фальклор і дзеці» (2001—2003) Рэспубліканскі конкурс беларускіх народных танцаў «Мяцеліца» пры «Школе традыцыйнага мастацтва» (Арганізатары: Мінскі фальклорны гурт «GUDA», культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі» і Рэспубліканскі Палац мастацтваў (14 снежня, 2013); Мінскі фальклорны гурт «GUDA», Беларускі фонд культуры і Мінскі дзяржаўны Палац моладзі (люты, 2015)гл. перыядычныя выданні ў раздзеле «Бібліяграфія»

Узнагароды Ганаровая грамата Магілёўскага аўтазавода імя Кірава (1972) Ганаровая грамата штаба Беларускай ваеннай акругі (1973) Ганаровая грамата ЦК ЛКСМ Беларусі (1980) Нагрудны знак Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюзаў работнікаў культуры «За дасягненні ў самадзейнай мастацкай творчасці» (1989); Ганаровая грамата Чачэрскага раённага выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці (2001) Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2001, 2003, 2008) Ганаровая грамата упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама (2001, 2009) Дыплом Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА ў Рэспубліцы Беларусь «За вялікі ўклад у захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі» (2008)Вячаслаў Калацэй. Хто, калі не я…: Да 60-годдзя Міколы Козенкі. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2011. — С.332 Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». Загад Міністра культуры П. П. Латушкі ад 29.03.2011 № 29-у Грамата Беларускага фонду культуры. Старшыня Рады Ул. Гілеп. 24 чэрвеня 2012 Пасведчанне Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» фальклорны гурт «Берагіня» ДУА «Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа Барысаўскага раёна» Мінскай вобласці. Кіраўнік — Мікалай Козенка. Рашэнне калегіі ад 10.07.2012 № 45 Дыплом лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2014)Указ «Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 года» № 650 ад 30 снежня 2014 года. Медаль Францыска Скарыны (29 красавіка 2019)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2019 года № 163 «Аб узнагароджанні».

Бібліяграфія

публікацыі ў часопісах «Інфармацыйны веснік БелІПК» ( (Мн., БелІПК, 1993, вып. 1.); «Тэатральная Беларусь» (Мінск, 1995 г., №№ 1, 2, 3, 4, 6); «Мастацтва Беларусі» (1990, №№ 6,9,10,11); Мастацтва (Мінск, № 8, 1995; № 9, 1996; №№ 2, 4, 1997;. № 6, 1998); “Беларусь” (Мінск, 1994 г., № 12); «Народное творчество» (Москва: ВЦСПС, МК СССР, “Клуб”, 1990, № 2;. 1991, № 3); «Молодежная эстрада» (Москва, 1991, № 4); «Живая старина» (Москва, 2001, №2(30) і інш. укладанне зборнікаў серый: «Танцавальная музыка Беларусі» (15 вып.; Мн.:БелІПК, 1984—2002); «Беларускія народныя танцавальныя песні» (4 вып., Мн.: БелІПК, 1986—1992)