Кры́нка (, ) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Дараганаўскага сельсавета.

Гісторыя вёскі

Вядомая з сярэдзіны XIX стагоддзя як уласнасць Стэфаніі Радзівіл. У 1841 годзе у вёсцы на сродкі яе супруга князя Льва Вітгенштэйна пабудавана драўляная царква Міхаіла Арханёла, у 1847 гаду ― смалярня. Паколькі Крынка стаіць на рацэ Пціч, з’явіўся млын. Вёска належыла Радзівілам і Вітгенштэйнам. У 1892 годзе землі Крынкі і суседніх Радуціч перайшлі да братоў Дараганаў. Крынка стала належыць Восіпу Фёдаравічу Дарагану — начальніку ўпраўлення Рыга-Арлоўскай чыгункі, правадзейнаму стацкаму саветніку.

Два разы з Швецыі у Крынку прыязджаў нашчадак уладальнікаў сядзібы ― Андрэй Дараган. Спачатку вёска ўваходзіла ў склад Бабруйскай акругі Мінскай губерні, пазней у Старадарожскі, Слуцкій раёны, і ўвесь наступны час ― у Асіповіцкі раён. У 1927 годзе тут працавала метэастанцыя.

Крынка ў час Вялікай Айчыннай вайны Падчас акупацыі Крынка стала цэнтрам Крынкавай воласці з паліцэйскай службай. Бургамістрам воласці быў Балота, затым Вус. У крынкаўскай былой сядзібе памешчыкаў Дараганаў з 1939 года знаходзіўся дзіцячы туберкулёзны санаторый. У пачатку вайны тамака было 450 дзяцей. Рабятам старэйшым за 12 гадоў загадалі самім ісці дадому, астатнія засталіся чакаць бацькоў, хоць іх прыезд быў малаверагодны. Персанал санаторыя разышоўся па хатах. Немцы санаторый пакінулі, але кармілі дзяцей дрэнна: бураком і бульбай, у дзень давалі па 100 грамаў хлеба. З Асіповіч прывезлі яшчэ каля 50 яўрэйскіх дзяцей, стварыўшы ўнутры санаторыя дзіцячае яўрэйскае гета. Пасля прывезлі яшчэ ― з дзіцячых дамоў Беларусі. Вясной 1942 года 84 яўрэйскіх дзяцей расстралялі. У памяць пра іх у 2006 годзе каля Крынкі быў усталяваны помнік.

Крынка ў XXI стагоддзі Улетку ў Крынку працуе ў тры змены (па 80—90 чалавек у змену) дзіцячы аздараўленчы лагер «Пціч». Маецца малочнатаварная ферма, якая была часткай калгаса «Каўгарскі». У 2015 годзе калгас зачыніўся, і ферма далучылася да калгаса ім. Чарняхоўскага, а з 2016 да адкрытага акцыянернага таварыства «Заходні-Агра», на балансе якога 2200 галоў буйной рагатай жывёлы, пагалоўе ў 160 галоў прыпісана да крынкаўскай фермы. У 2018 годзе жывёлы з фермы Крынка былі перавезены на ферму ў вёску Краі. У вёсцы пражываюць як пастаянныя жыхары, так і дачнікі.

Вядомыя асобы Іосіф Стэфанавіч Малевіч (каля 1800—1869) — праваслаўны святар, прадзед Максіма Багдановіча.

Крыніцы

Літаратура

«Неонила Цыганок.» Война известная… и неизвестная. — Мн., БГАТУ, 2010, ISBN 9855192346, ISBN 9789855192344 «Павлов В. П.» Дети лихолетья. — Мн., Беларуская навука, 2017. С. 398

Спасылкі Светлана Лицкевич. Гетто для ангелов .. Беларусь сегодня, 2006-11-12 В память о погибших еврейских детях «Нас просто ведут убивать»: гетто в Крынках в воспоминаниях выжившего

Катэгорыя:Дараганаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Асіповіцкага раёна