Барава́я (, ) — вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Баронькаўскага сельсавета.

Гісторыя У 1902—1914 гадах у вёсцы дзейнічаў Бараўскі лесапільны завод.

Геалогія Паміж вёскамі Баравая і Фралоўка знаходзіцца Варонькаўскае радовішча мелу, мергелю і суглінкаў. Паклад мелу і мергелю звязаны з адкладамі туронскага ўзросту. Суглінкі пашыраны ва ўскрышы (магутнасцю да 4 м) і звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі ліхвінскага міжледавікоўя.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Баронькаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Касцюковіцкага раёна