Клеяві́чы (, ) — вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Беладубраўскага сельсавета.
Цікавы факт Сярод ашмянскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. - "Ян Клеи"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 58.. Фіксавалася горадзенскае прозвішча Клейhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZS5T-Q?i=597&cat=1046007. Ёсць літоўскае Klejas, латышскае Klejshttps://pavardes.lki.lt/?pv=feea10988dfedbe599eb67b3d9341492 https://uzvardi.lv/surname/826752. Аснова Klei- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах (адсюль беластоцкае прозвішча Клеймонт)Zigmas Zinkevičius. Lietuviškas (baltiškas) paveldas Balstogės vaivadijos Lenkijoje pavardėse: slavizacijos apybraiža. Vilnius, 2011. C. 28..
Геаграфія Вёска размешчана за 18 км на паўднёвы ўсход ад Касцюковіч і чыгуначнай станцыі Камунары, на рацэ Беседзь. На захад ад вёскі была размешчана вёска Клеявічы-2, якая была заснавана ў пачатку 1920-х гадоў у выніку выдзялення часткі забудовы з вёскі Клеявічы.
Гісторыя Выяўленае археолагамі гарадзішча за 2,5—3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі сведчыць пра засяленне гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці.
Упершыню згадваецца ў XVIII стагоддзі як сяло ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1799 годзе вёска была ўладаннем І. Цеханавецкага. Паводле рэвізіі 1811 года, налічвала 32 рэвізскія душы мужчынскага полу. У 1833 годзе — уладанне С. Гайкоўскай.
У 1880 годзе вёска знаходзілася ў Саматэвіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У вёсцы дзейнічалі царква і хлебазапасны магазін. Былі распаўсюджаны бандарны і кравецкі промыслы. Адносілася да Беладубраўскага праваслаўнага прыхода Раства-Багародзіцкай царквы. У пачатку XX стагоддзя вясковай грамадзе належала 616 дзесяцін зямлі.
З 20 жніўня 1924 года ў Беладубраўскім сельсавеце Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі (да 21 жніўня 1925), пазней у Магілёўскай акрузе (з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны партызан» (паводле іншых звестак — імя Варашылава), працавала кузня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з жніўня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У баях за вызваленне загінулі 2 савецкія воіны, якія пахаваны ў брацкай магіле. 28 вяскоўцаў загінулі на фронце.
Да 8 снежня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Саматэвіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.. Уваходзіла ў склад калгаса «Дуброва». У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС частка жыхароў (28 сем'яў) была пераселена.
Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1799 год — 240 жыхароў, 42 двары. XIX стагоддзе: 1833 год — 286 жыхароў; 1880 год — 274 жыхары, 55 двароў; 1897 год — 581 жыхар, 87 двароў (у фальварку — 11 жыхароў, 2 двары). XX стагоддзе: 1909 год — 622 жыхары, 92 двары; 1926 год — 393 жыхары, 68 двароў; 1940 год — 315 жыхароў, 126 двароў; 1959 год — 411 жыхароў; 1970 год — 281 жыхар; 1986 год — 112 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 год — 7 жыхароў, 4 гаспадаркі.
Славутасці Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку. Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Вядомыя асобы Леанід Кірэевіч Левановіч (нар. 1938) — беларускі пісьменнік. Іван Іванавіч Ціцянкоў (нар. 1953) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Беладубраўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Касцюковіцкага раёна