Пятро Мікалаевіч Чарняўскі (укр. Петро Миколайович Чернявський) — украінскі гітарыст, найбольш вядомы як былы удзельнік гурта «Океан Ельзи» (з 2005 да 2013 году). Былы удзельнік кіеўскіх гуртоў «Абздольц» і «День Zащиты Детей».

Біяграфія Бацька — фізік, маці — архітэктар. Вучыўся ў кіеўскім фізіка-матэматычным ліцэі. Паступіў у Кіеўскі політэхнічны інстытут на факультэт прыкладной матэматыкі, які кінуў пасля трох гадоў навучання праз удзел у «Океан Ельзи». Да гэтага таксама быў удзельнікам гуртоў «Абздольц» і «День Zащиты Детей».

Першы выступ у складзе ОЕ адбыўся на фестывалі «Таўрыйскія гульні-2005». На момант дэбюту ў складзе вышэйназванага калектыву, ён яшчэ працаваў гукарэжысёрам кіеўскага клуба «Бочка». Першы сумесны альбом Чарняўскага з «Океаном Ельзи» называўся «Gloria». Усяго ўдзельнічаў у запісу 4 альбомаў гурта, заканчваючы альбомам «Земля». У 2010 годзе Чарняўскі выступіў з Земфірай на фестывалі «Новая хваля» ў Юрмале. У 2012 іграў на басу ў супергурце Святаслава Вакарчука «Брюссель». 11 красавіка 2013 года афіцыйна было абвешчана аб спыненні супрацоўніцтва паміж гуртам і Пятром. Па афіцыйнаму паведамленню гэта абумоўлена «Творчымі прычынамі і прынята па агульнай згодзе ўсіх удзельнікаў». Зараз Пётр спалучае ўдзел адразу ў некалькіх калектывах: «Stacey Dogs», «Millon Kopek», «Ночные Снайперы».

Дыскаграфія

Абздольц Альбом (2004)

Океан Ельзи Gloria (2005) Міра (2007) Dolce Vita (2010) Земля (2013)

Esthetic Education Werewolf (2007)

Flёur Эйфория (2008)

Святаслаў Вакарчук Вночі (2008) Брюссель (2011)

Земфира Жить в твоей голове (2013)

Stacey Dogs Боги, которых больше нет (2013) Рок-н-ролльщик (2014)

Дыяна Арбеніна Мальчик на шаре (2014)

Катэгорыя:Океан Ельзи