Вікенцій Вікенцьевіч Макарэвіч (пам. ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (1997—2001).

Біяграфія У мытных органах з сакавіка 1970 года. Прайшоў шлях ад інспектара да начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні.

З 16 ліпеня 1993 года — намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі БеларусьПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 1993 № 469 «Аб прызначэнні В. В. Макарэвіча намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь і аб вызваленні ад гэтых абавязкаў Н. Н. Вавохіна» .

17 студзеня 1994 года прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангуhttp://www.levonevski.net/pravo/razdel5/num2/5d21071.html.

30 ліпеня 1997 года быў прызначаны выканаўчым абавязкі Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 1997 № 413 «Аб прызначэнні В. В. Макарэвіча выконваючым абавязкі Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь».

З 13 сакавіка 1998 года — Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавіка 1998 № 112 «Аб прызначэнні В. В. Макарэвіча Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь».

1 лістапада 2001 года ў сувязі са складаннем Урадам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў перад ізноў абраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь спыніў свае паўнамоцтвыУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2001 года № 613 «Аб спыненні паўнамоцтваў асобных членаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

З сярэдзіны 2006 года — дырэктар ААТ «Белкультгандаль»Інтэрв’ю часопісу «Дырэктар» .

Памёр 24 верасня 2020 года.

Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі