Стары́ Во́страў (, ) — аграгарадок у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Каўбчанскага сельсавета.
У 1924—1954 гадах цэнтр Востраўскага сельсавета. Да 2013 года Стары Востраў уваходзіў у склад Акцябрскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 сентября 2013 г. № 22-12 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области , у 1972—2013 гадах яго цэнтрРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..
Геаграфія Знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны захад ад горада Клічаў, за 121 км ад Магілёва, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Нясята. У напрамку на захад ад аграгарадка працякае рака Бярэзіна.
Гісторыя Згадваецца ў 1560 годзе як вёска Востраў у Свіслацкай воласці ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, с. 178.
Насельніцтва 2001 год — 415 жыхароў, 160 двароў.
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-94. Выданне 1982 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Каўбчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Клічаўскага раёна