Тырныауз () — горад (з 1955 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Эльбрускага раёна Кабардына-Балкарыі. Заснаваны ў 1934 годзе. Горад знаходзіцца за 89 км на паўднёвы захад ад Нальчыка, на вышыні больш за 1100 метраў над узроўнем мора. Праз Тырныауз, па даліне ракі Баксан праходзіць аўтамабільная дарога да падножжа гары Эльбрус.
Насельніцтва
Эканоміка Горадаўтваральнае прадпрыемства — вальфрама-малібдэнавы камбінат.
Катэгорыя:Гарады Кабардзіна-Балкарыі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1934 годзе