Сяргей Пятровіч Сахараў (,  — , ; Псеўданімы: Гісторык; Двинчанин; Дзьвінчук; Скучающий; крыптанімы: С.; С. С.;) — беларускі фалькларыст, этнограф, царкоўны гісторык, публіцыст, педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і псаломшчыка. Скончыў Полацкае духоўнае вучылішча (1895), Віцебскую духоўную семінарыю (1901). Да 1906 года настаўнічаў у Люцынскім павеце і ў Люцыне.

У 1906 годзе апублікаваў першы запісаны ім народны твор «Люцинская легенда о старом замке».

У 1907—1911 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Юр’еўскага (Тартускага) універсітэтат. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с., тэма дысертацыі: «О Предсоборном присутствии», выдадзена ў 2-х тамах у Юр’еве ў 1910 і 1915; адначасова слухаў лекцыі на гісторыка-філалагічным факультэце.

З 1911 года выкладаў у Віцебску ў гімназіях і настаўніцкім інстытуце; адначасова працаваў сакратаром Віцебскай архіўнай камісіі. У 1913 прызначаны інспектарам народных вучылішч 3-га раёна ў Юр’еве.

У 1917 годзе Сахараву давялося шмат павандраваць па Беларусі ў пошуках працы (Пінск, Барысаў, Мінск, Магілёў). З 27 лістапада 1917 да 1 верасня 1922 года — дырэктар Люцынскай гарадской (рускай) гімназіі. З 1921 года старшыня беларускага грамадскага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына». З пачатку 1922 года жыў у Рызе, з 18 кастрычніка 1921 да 21 студзеня 1925 года — кіраўнік беларускага аддзела Міністэрства асветы Латвіі. Пасля ліквідацыі ў 1925 годзе беларускага аддзела — дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі.

У 1932 годзе гімназія ліквідавана, Сяргей Сахараў адпраўлены на пенсію. Пераехаў у Рыгу, актыўна заняўся гісторыка-літаратурнай працай, запісваў беларускі фальклор Латгаліі. У 1935—1938 гадах зрабіў гісторыка-статыстычнае апісанне «Православные церкви в Латгалии» (па заданні сінода Латвійскай Праваслаўнай Царквы) і даследаванне «Народная творчасць латгальскіх і лукстэнскіх беларусаў». У 1940 годзе вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці, працаваў у беларускіх і рускіх школах. З 1 кастрычніка 1940 да сярэдзіны снежня 1941 года працаваў у вячэрняй беларускай школе ў Рызе. У 1942—1944 гадах узначальваў беларускія гімназіі ў Індры і Зілупэ.

Арыштаваны 9 ліпеня 1945 года. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі» і іншым. Асуджаны да 5 гадоў працоўна-папраўчых лагераў. Пакаранне адбываў у лагерах Карабас і Батык (Казахстан). Вярнуўся ў Латвію ў 1950 годзе без права пражывання ў Рызе.

Памёр і пахаваны ў Рызе на Іванаўскіх могілках.

Навуковая дзейнасць Асноўная праца — «Народное творчество латгальских и илукстенских белорусов» (вып. 1, Рыга, 1940) — зборнік беларускай народнай паэзіі з уступнымі артыкуламі перад кожным жанрам. У 2-4-ы выпускі (рукапіс) увайшлі казкі, легенды, паданні, вершаваныя апавяданні, скакушкі, прыказкі, дзіцячы фальклор.

Сяргей Сахараў быў таксама даследчыкам беларускай дуды. Захаваліся фотаздымкі даследчыка з дудой, а таксама рукапісныя нататкі пра асаблівасці гэтага інструмента.

Сям’я

У шлюбе з Вольгай Нікановіч меў дачок Ірыну і Галіну.

Бібліяграфія Витебские торжества 26-27 октября 1911 г. по случаю закладки памятника героям Отечественной войны 1812 года и открытия Витебского отделения Московского археологического института // Полоцко-Витебская старина. Вып. 1, ч. 2. Витебск, 1911. С. 1-15. Торжественное открытие и освящение памятника героям Отечественная войны в г. Витебске 6 декабря 1912 // Полоцко-Витебская старина. Вып. 2. Витебск, 1912. С. 359—367. Константин Дмитриевич Ушинский: К 45-летию со дня смерти великого русского педагога. Юрьев: тип. К. Сеет, 1916. — 7 с. Отчет по устройству Съезда начальных учителей и учительниц Юрьевского III района. Юрьев: тип. К. Сеет, 1916. — 8 с. Народное образование в Юрьевском уезде. Юрьев: тип. К. Маттисена, 1917. — 27 с. Краткая записка о существовании Люцинской гимназии за время с 1917 по 1921 г. по случаю первого выпуска учащихся. Лудза: тип. В. Суера, 1921. — 24 с. Город Лудза в прошлом и настоящем: (Популярный очерк). Рига, 1935. — 48 с. Беларускі календар на 1937 г. Daugavpils, 1936. — 64 с. Рижские православные архипастыри за сто лет (1836—1936). Рига, 1937. Полацкі князь Усяслаў — нацыянальны беларускі асілак. Вільня, 1939. — 16 с. Православные церкви в Латгалии: (Историко-статистическое описание). Рига, 1939. Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў. Вып. 1 / С. П. Сахараў. Рига: Latijas baltkrievu biedribas izdevums, 1940. — 160 с.

Літаратура

Літ. з даведн. Л. У. Маракова: Ліс А. Збіральнік духоўных скарбаў // ЛіМ. 1980, 7 крас.; Папар С. (Панізнік С.). У зялёным садзе вятры гудзелі // Голас Радзімы. 1980, 23 кастр.;

Мартиролог православных священнослужителей Латвии, репрессированных в 1940—1952 гг. М., 1999;|ЭГБ, т. 6—1;

Спасылкі

Ліс М. Сяргей Сахараў і беларуска-балцкія сувязі // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння. дыялогу і сінтэзу. Ч. 1 / Рэд. Ул. Конан і інш. — Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны. 1997. — 356 с. — (Беларусіка — Albaruthenica; Кн. 6). Рукапісы не гараць. Сяргей Сахараў

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага духоўнага вучылішча Катэгорыя:Фалькларысты СССР Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Этнографы СССР Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі праваслаўнай царквы Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Выкладчыкі Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі