Бацві́наўка (, ) — аграгарадок у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бацвінаўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 17 км у напрамку на захад ад горада Крычаў, за 81 км ад Магілёва, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Асавец, каля левага берага ракі Жукаўка. Каля паўночна-ўсходняй ускраіны аграгарадка на рацэ плаціна і сажалка.

Насельніцтва 1995 год — 383 жыхары, 126 двароў.

Крыніцы

Літаратура  — С. 360.

Ліст карты N-36-75. Выданне 1982 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Бацвінаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крычаўскага раёна