Стабо́ршчына. Сустракаецца таксама варыянт Стабо́ршчын, м. (, ) — вёска ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бельскага сельсавета (да 2024 года — Лабковіцкі сельсаветРешение Могилевского областного Совета депутатов от 12 сентября 2024 г. № 7-12 О переименовании Лобковичского сельсовета Кричевского района Могилевской области).
Назва Назва Стаборшчына адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Stã-bar’asZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 77 (Bar-), 138 (Sta-)..
Тое ж імя ў тапоніме Стобараў / рус. Стоборов (на поўначы ад Пуціўля на дзесенскай рацэ Сейм), якое падмацоўваецца і сучасным пуціўльскім антрапонімам (прозвішчам) Стобараў. Побач са Стобаравам — адыменныя тапонімы Скунасава і Вегераўка (ад двухасноўных імёнаў Sku-nas’as, Ve-ger’asZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 92 (Ger-), 120—121 (Nas-), 136 (Sku-), 158 (Ve-).).
У наваколлі Мсціслава, апроч Стаборшчыны, такога ж паходжання (ад балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў) тапонімы Слабуты, Есьманава, Валымерава, Гімбатаўка (< Sla-but’as, Eis-man(t)'as, Val-mer’as, Gim-but’as).
Узнікненне гэтых тапонімаў пад Мсціславам найімаверней адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князі літоўскім Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы з паўднёвага ўсходуАдкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50—53..
Пачатковы элемент Стаб- (< Sta-bar-) у назве Стаборшчыны трэба адрозніваць ад нашмат больш даўняга балцкага кораня Stab- у назве зусім забытай рачулкі Стабачня (на карце канца XVIII стагоддзя пазначаная як «Стабочня»), якая тут сама ў басейне ракі Чорная Натапа на захадзе ад Стаборшчыны.
Стабачня ад *Стабка, якая ад адпачатнай балцкай формы тыпу *Stabi̯a. Гідранімічны адпаведнік — паўночналітоўская рачная назва Stabė «Каменка»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 313., ад балцкага *stabas «камень». На захадзе ад Стабачні — прыток Проні рачулка Каменка, назва якой найверагодней перакладае ранейшую балцкую назву з «каменным» коранем Stab-.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Бельскі сельсавет (Крычаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крычаўскага раёна