Булы́жыцы (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета. Размешчана за 22 км на паўночны захад ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў I. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Княжыцы і далей па шашы Магілёў — Мінск.
Гісторыя Згадваецца ў 1647 як вёска ў Аршанскім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 719. У 1777 годзе вёска ў Магілёўскім павеце. У 1785 годзе сяльцо, цэнтр маёнтка ў Магілёўскім павеце, у валоданні Княжыцкага дамініканскага кляштара.
У 1845 годзе ў складзе аднайменнага казённага маёнтка ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні, дзяржаўная ўласнасць працавала карчма.
У 1908 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні.
Найноўшы час На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа першай ступені, у якой у 1925 годзе было 25 вучняў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Перамога».
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — в. Бракава). Размяшчаліся вытворчая брыгада, жывёлагадоўчы комплекс, ферма буйной рагатай жывёлы, працавалі клуб, сталовая, бібліятэка, магазін.
У 1998 годзе да вёскі далучана вёска Азараўка.
Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На ўсходняй ускраіне — гаспадарчы сектар.
Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1785 — 18 двароў, 112 жыхароў. XIX стагоддзе: 1845 — 31 двор, 163 жыхары. 1897 — 39 двароў, 265 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 46 двароў, 306 жыхароў. 1926 — 72 двары, 399 жыхароў. 1990 — 28 гаспадарак, 61 жыхар. XXI стагоддзе: 2007 — 65 гаспадарак, 128 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Княжыцкі сельсавет (Магілёўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна