Шы́ркі (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.
Гісторыя У 1811 г. вёска, 40 двароў, 107 жыхароў, у Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, уласнасць памешчыка Стахоўскага, які меў тут 649 дзесяцін зямлі і вадзяны млын.У 1883 г. 25 двароў, 128 жыхароў. Акрамя зямляробства частка насельніцтва займалася сталярным промыслам. У 1897 г. 35 двароў, 243 жыхары. У 1909 г. у вёсцы 40 двароў, 279 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 2 жыхары (належаў барону фон Корфу).
У 1925—1954 гадах цэнтр Шыркаўскага сельсавета.
Курган за 0,5 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Віскаўшчына, за ракой Кашанкай (вышыня — 1,5 м, дыяметр — 10 м) адкрыў і абследаваў у 1978 г. М. А. Ткачоў.
Вядомыя асобы Уладзімір Сяргеевіч Гуркоў — беларускі этнограф.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Капачоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна