Му́шына (, ) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Мушынскага сельсавета і калгаса «70 год БССР».

Геаграфія Знаходзіцца за 12 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Мсціслаў, за 96 км ад Магілёва.

У вёсцы размешчана вадасховішча, з якога выцякае рака Радуга.

Гісторыя Вёска заснавана ў пачатку 1930-х гадоў як цэнтральная сядзіба саўгаса «Перамога», які ўваходзіў у Аршанскі свінагадоўчы трэст, меў у 1935 годзе 7 трактароў і іншую тэхніку. У 1940 годзе ў саўгасе былі 3 вытворчыя аддзяленні, 2 жывёлагадоўчыя фермы, дзейнічалі дзіцячыя яслі, клуб, бальніца, аптэка.

У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1943 годзе гітлераўцы спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана.

Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Ходасаўскага сельсавета, пасля — цэнтр Мушынскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

Насельніцтва 1999 год — 525 жыхароў у 219 дварах.

Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура — С. 48.

Спасылкі

Катэгорыя:Мушынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна