Бага́цькаўка (, ; да 1976 г. — Вялікая Багацькаўка і Малая Багацькаўка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падсолтаўскага сельсавета. Месціцца за 23 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 104 км ад Магілёва, 27 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша—Сураж.

Геаграфія Рэльеф раўнінны. Праз вёску цячэ ручай (прыток ракі Рамясцвянка). На паўднёвым усходзе каля вёскі пачынаецца рака Белая Натапа (прыток ракі Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Мсціслаў—Горкі.

Планіроўка Планіровачна складаецца з паўднёва-заходняй (просталінейная вуліца з завулкам, арыентаваная з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход, колішняя вёска Вялікая Багацькаўка) і паўночна-ўсходняй (крывалінейная кароткая вуліца амаль мерыдыяльнай арыентацыі з 2 завулкамі, колішняя вёска Малая Багацькаўка). Забудавана пераважна аднабакова, шчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гаспадарчы сектар — на поўначы.

Гісторыя У другой палове XVIII стагоддзя вёскі Вялікая і Малая Багацькаўка адносіліся да маёнтка Пацкава, уласнасць Цеханавецкіх, у складзе Мсціслаўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага С. 268..

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

У 1834 годзе ў Мсціслаўскім павеце. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся шавецкім і кравецкім промысламі. У 1897 годзе ў Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерня пры дарозе Мсціслаў—Шамава.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, аднак тэрыторыя была пад кантролем Савецкай Расіі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, аднак ужо 16 студзеня тэрыторыя была адабрана бальшавіцкім урадам у склад Савецкай Расіі.

З сакавіка 1924 года ў выніку першага ўзбуйнення ў складзе Беларускай ССР. У паслярэвалюцыйны час на базе дарэвалюцыйнай была створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 годзе было 42 вучні.

У 1930-х гадах была праведзена прымусовая калектывізацыя. У вёсцы Вялікая Багацькаўка арганізаваны калгас «Рассвет», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 38 гаспадарак, меў 296 га ворыва, у вёсцы Малая Багацькаўка — калгас імя Чырвонай Арміі, які аб’ядноўваў у 1932 годзе 15 гаспадарак, меў 133 га ворыва. У калгасе «Рассвет» дзейнічала камуністычная партыйная ячэйка; працавала кузня. Абслугоўваліся калгасы Курманаўскай машынна-трактарнай станцыі.

У Другую сусветную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 29 верасня 1943 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі.

У 1976 годзе вёскі Вялікая Багацькаўка і Малая Багацькаўка былі аб’яднаныя ў адну з назвай Багацькаўка. У 1990 годзе ў складзе калгаса імя Леніна (цэнтр — вёска Курманава). Працавалі пачатковая школа, магазін. У 2007 годзе ў СКВ «Курманава». Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Раздзельскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1834 год — 28 двароў, 116 жыхароў 1880 год — 20 двароў, 161 жыхар 1897 год — Вялікая Багацькаўка — 36 двароў, 210 жыхароў; Малая Багацькаўка — 20 двароў, 134 жыхары XX стагоддзе: 1909 год — Вялікая Багацькаўка — 30 двароў, 172 жыхары; Малая Багацькаўка — 21 двор, 160 жыхароў 1990 год — 66 гаспадарак, 147 жыхароў 1993 год — 66 двароў, 100 жыхароў 1999 год — 66 жыхароў XXI стагоддзе: 2010 год — 34 жыхарыДзяржкартгеацэнтр 2019 год — 15 жыхароў

Этнаграфія У Багацькаўцы ў 1926 годзе фалькларыстам Максімам Гарэцкім запісана калядка «Ах, і дай, Божа, нам кыляд даждаць»Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар-укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі»; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с..

Славутасці Літаратурны музей Максіма Гарэцкага

Вядомыя ўраджэнцы Максім Гарэцкі (1893—1938) — пісьменнік, літаратуразнаўца, класік беларускай літаратуры, правадзейны сябра Інбелкульта. Гаўрыла Гарэцкі (1900—1988) — геолаг, географ, эканаміст, акадэмік АН БССР

Спіс вуліц Цэнтральная вуліца Ленінскі завулак

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Багацькаўка на Radzima.org

Катэгорыя:Падсолтаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна