Ракшыно́ (, ) — вёска ў Беларусі, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракшынскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 35 км у напрамку на захад ад горада Мсціслаў, за 63 км ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес (станцыя).

Гісторыя У 1667 годзе сяло аддадзена Мсціслаўскаму кармеліцкаму кляштару. У 1699 годзе згадваецца як вёска Ракаўшчына ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 37, с. 485. У 1876 годзе памешчыца Лазарэвіч-Шапялевіч мела тут 100 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе 8 двароў, 46 жыхароў, у Расненскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні. Побач былі 2 фальваркі: у адным — 1 двор, 10 жыхароў. У 1909 годзе ў сяле 10 двароў, 57 жыхароў, у двух фальварках — 2 двары, 9 жыхароў і хутар належаў Бучынскаму.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў 1918 годзе. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пераможац», які абслугоўвала Курманаўская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 29 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1973 года па канец 2010-х — цэнтр Ракшынскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. Цэнтр калгаса імя Свярдлова.

Насельніцтва 1897 — 46 жыхароў, 8 двароў. 1909 — 57 жыхароў, 10 двароў. 2001 — 191 жыхар, 74 двары.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-63. Выданне 1983 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Ракшынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна