Юрка (Юрый Паўлавіч) Гаўру́к (, Мінскай губерні, цяпер Мінскай вобласці — , ; псеўданім: С. Дробуш) — беларускі , , .

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. З 1915 года сям’я Ю. Гаўрука ў бежанстве ў Пскове. Скончыў слуцкую школу 2-й ступені (1921), Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава ў Маскве ў 1925 годзе. З 1924 года запісваў на Случчыне беларускі фальклор. Член «Маладняка». Восенню 1925 года абраны дацэнтам кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, пераехаў у Горкі (1925—1931). У 1931—1935 гадах дацэнт кафедры літаратуры Магілёўскага педінстытута, чытаў курс зарубежнай літаратуры і літаратур народаў СССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934).

Арыштаваны 8 лютага 1935 года ў Магілёве. Асуджаны 28 красавіка 1935 года асобай нарадай пры НКУС за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў пазбаўлення волі; высланы з Беларусі; больш за 20 гадоў працаваў на розных работах у Карэліі, Усходняй Сібіры, Комі АССР. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 27 лютага 1958 года. Пераехаў у Мінск. У 1957—1967 гадах працаваў памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У гэтым тэатры, а таксама ў тэатры імя Я. Коласа пастаўлены ў яго перакладзе п’есы з сусветнай класікі.

Асабовая справа Ю. Гаўрука № 15523 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.

Памёр года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (П-1, 40/2/23).

Творчасць Працаваў у галіне перакладу з французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай на беларускую мову. Дэбютаваў перакладам у 1925 (верш Г. Гейнэ «»). Свае творы друкаваў у часопісах «Аршанскі маладняк», «Маладняк», «Полымя» і іншых.

У 1926 годзе выйшла першая кніга Ю. Гаўрука «Вясковыя рыскі». У кнігу ўвайшлі байкі, жарты, песні, расказы сялян, апісанні «няпышнага» вяселля і «вальцаў» у вясковым «магазыне», якія Гаўрук запісваў на Случчыне, «каб даведацца годаў і нягодаў гэтага жыцьця, і як гэта ўсё адбіваецца ў сялянскай песьні».

Аўтар першага на Беларусі зборніка паэтычных перакладаў «Кветкі з чужых палёў» (1928).

У 1969 годзе выйшаў зборнік арыгінальных вершаў і перакладаў «Іскры з крэменя», у 1975 годзе — зборнік выбраных перакладаў паэзіі «Агні ў прасторах». У 1990 годзе быў выдадзены паэтычны зборнік «Узвіхраны ветразь» (вершы, паэма, пераклады).

Пераклаў п’есы У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (1925, пастаўлена ў 1926), «Гамлет» (1935, 1964, пастаўлена ў 1946), «» (1954), «» (пастаўлена ў 1964), «Кароль Лір» (1974), «» (1982). У яго перакладзе ставіліся п’есы «Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага (1957), «Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду (1957), «Забыты ўсімі» (1958), «Тысяча франкаў узнагароды» В. Гюго (1962), «Мяцеліца» Л. Лявонава (1965), «» А. Чэхава (1965), «» Мальера (1967), «» Л. Талстога (1969), «Залатая карэта» Л. Лявонава (1971), «» А. Астроўскага (1972), «Доктар філасофіі» Б. Нушыча (1972), «» О. Голдсміта, «Выбух» .

Пераклаў асобныя творы А. Пушкіна, Ф. Шылера, А. Міцкевіча, Дж. Байрана, Лесі Украінкі, У. Сасюры, , асобнымі выданнямі выйшлі раман А. Стыля «Любіць будзем заўтра» (1960), зборнік А. Маруа «Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы» (1974), раманы Э. Хемінгуэя «І ўзыходзіць сонца» (1976) і «Дачка ўрагану» (1977). Пераклаў таксама творы Ж.-Б. Мальера, Я. Шварца («»), вершы (1976), (1977), апавяданне «» Л. Талстога і баладу «» Ф. Шылера (1978), навелы А. Маруа і апавяданні , Г. Гогічайшвілі (пераклаў з грузінскай мовы разам з Т. Цулукідзэ, 1979).

На рускую мову пераклаў аповесць «Люба Лук’янская» (1965) і раманы «Пошукі будучыні» (1968) К. Чорнага і «Серадзібор» (1966) П. Пестрака.

Аўтар артыкулаў па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу, эсэ, якія ўвайшлі ў кнігу «Ступень адказнасці» (1986).

Выбраная бібліяграфія Агні ў прасторах: Выбраныя пераклады. — Мн., 1975. Ступень адказнасці: Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ. — Мн., 1986. Узвіхраны ветразь: вершы, паэма, пераклады. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 143 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі) — ISBN 5-340-00820-7.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 337.

Гілевіч Н. Майстар «з краю музыкі і слова» // Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978; Гілевіч Н. Паэт-інтэлігент брусаўскай школы: Памяці Ю. П. Гаўрука // Гілевіч Н. Удзячнасць і абавязак. Мн., 1982; Семяжон Я. Урокі настаўніка // ЛіМ. 1980, 16 мая; Ліўшыц У. Быў чалавекам вельмі светлай душы // у кнізе «Раскопкі вакол Горацкага Парнаса». — Горкі: 2001. С. 107—111.

Катэгорыя:Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк» Катэгорыя:Аршанскі Маладняк Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР