Гарбаві́чы (, ) — аграгарадок у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр Гарбавіцкага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 20 км у напрамку на захад ад горада Чавусы, за 20 км ад Магілёва, за 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Рэста, каля аўтамабільнай дарогі . Каля ўсходняй ўскраіны аграгарадка працякае рака Раста.

Гісторыя Пасля вайны і да 1954 года цэнтр Хацетаўскага сельсавета, з 1954 года цэнтр Гарбавіцкага сельсавета.

Насельніцтва 1996 год — 890 жыхароў, 370 двароў.

Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў (1944 год) — . Каля аграгарадка гарадзішча жалезнага веку і курганны могільнік радзімічаў (IX—XI стст.).

Вядомыя асобы Вікенцій Іванавіч Ральцэвіч (нар. 1936) — беларускі мастак.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-74. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1974 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарбавіцкі сельсавет (Чавускі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна