Цімафе́й Сазо́навіч Гарбуно́ў (, в. Саннікі, Лепельскі павет, Віцебская губерня — , ) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, гісторык, акадэмік АН БССР (1959).
Біяграфія Нарадзіўся 6 жніўня 1904 года ў в. Саннікі Лепельскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці).
У 1919—1924 гадах працаваў на лесапільні, ільнопрадзільнай фабрыцы «Дзвіна» ў Віцебску.
Скончыў БДУ ў 1936 годзе.
З 1937 года — галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР, з 1939 года — рэдактар газеты «Звязда».
У 1948 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК УКП(б).
У 1941—1947 гадах і 1950—1960 гадах — сакратар ЦК КПБ.
У Вялікую Айчынную вайну на палітрабоце ў Чырвонай Арміі, адзін з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі.
У 1942—1945 гадах — рэдактар часопіса «», у 1949—1950 гадах — намеснік старшыні праўлення , рэдактар часопіса «Наука и жизнь».
У 1960—1967 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР.
Памёр 8 кастрычніка 1969 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Навуковая дзейнасць Асноўныя працы па гісторыі ўтварэння БССР, уз’яднання беларускага народаў адзінай Савецкай сацыялістычнай дзяржаве, аб першых сацыялістычных пераўтварэннях у рэспубліцы
Бібліяграфія Освобождённая Западная Белоруссия. — М., 1940; Героическое прошлое белорусского народа. — Мн., 1945; Образование Белорусской Советской Социалистической республики. — М., 1949; Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай Савецкай сацыялістычнай дзяржаве. — 2 выд. — Мн., 1952; Народы братья: О связях белорусского народа с народами Прибалтики. — Мн., 1961; В. И. Ленин — создатель белорусского Советского социалистического государства. — Мн., 1962
Грамадская і дзяржаўная дзейнасць Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1962 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1967 гадах. У 1955—1963 гадах — старшыня Вярхоўнага Савета БССР.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Леніна, іншымі ордэнамі і медалямі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Цімафей Сазонавіч Гарбуноў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Галоўныя рэдактары газеты «Звязда» Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне