Вясковая гміна гарадскога фінансавага кіравання ( або ) — тып адміністрацыйнай адзінкі, якая функцыянавала ў час міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1923 да 1939 года.

Новая катэгорыя вясковых гмінаў была ўведзена «Законам ад 11 жніўня 1923 года аб часовым рэгуляванні муніцыпальных фінансаў» ()Dz. U. z 1923 r. Nr 94, poz. 747 (art. 72). Гэтыя гміны не адносіліся да гарадоў, а іх насельніцтва не лічылася гарадскім у дэмаграфічнай статыстыцы. Таксама закон уводзіў «гарадскія гміны вясковага фінансавага кіравання» (), але на практыцы яны не выкарыстоўвалісяAdam Janusz Mielcarek: Podziały terytorialno — administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2008..

Наданне вясковым гмінам гарадскога кіравання мела значэнне для ўрбанізацыі міжваеннай Польшчы, напрыклад, частка тых населеных пунктаў пазней атрымала статус горада (прыблізна траціна населеных пунктаў).

Агулам існавалі 70 вясковых гмінаў гарадскога фінансавага кіравання. 57 з іх з'явіліся ў 1924—1931 гадах (з якіх 24 гміны — ў Сілезскім ваяводстве ў 1924 годзе), 9 гмінаў у 1932—1934 гадах (з якіх 7 гмінаў — у Сілезскім ваяводстве)Podziały Zmiany administracyjne miast i osiedli 1918—1963. Warszawa: 1964. (s. 191, 229—231) а таксама 4 гміны ў 1935—1939 гадах. Варта адзначыць, што фінансавае кіраванне звычайна тычылася гмін, якія ўтваралі адзін населены пункт. На абшарах тэрыторый, якія пасля падзелаў Рэчы Паспалітай належалі да Прусіі і Аўстрыі, да 1934 года («сцалянёвай» рэформыDz. U. z 1933 r. Nr 35, poz. 294) існавалі толькі адзіночныя вясковыя гміны, у той жа час, калі на тэрыторыі былога Царства Польскага фінансавага кіравання часта складаліся выключна з аднаго населенага пункта.

Гл. таксама Гарадская гміна Вяскова-гарадская гміна Вясковая гміна

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Польшчы Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі Катэгорыя:Мясцовае самакіраванне ў Польшчы Катэгорыя:Польская Рэспубліка (1918—1939)