Залу́жжа (, ) — былы пасёлак у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Свяцілавіцкага сельсавета. Ліквідаваны ў 2011 годзеРешение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района .

За 26 км на поўнач ад Веткі, 48 км ад Гомеля, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.

Гісторыя Заснаваны ў 1946 годзе перасяленцамі з суседніх вёсак. Паводле перапісу 1959 года 32 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — вёска Акшынка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 6 двароў, пражывала 6 сем’яў, колькасць чалавек 16. На 01.01.1990 г. 5 двароў, 9 жыхароў, з іх: 4 працуючых, 5 пенсіянераў.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (5 сямей) пераселены ў 1991 года ў чыстыя месцы. Крыніцы

Спасылкі