Ру́дня-Шля́гіна (, ) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Свяцілавіцкага сельсавета.

Гісторыя Была ва ўласнасці Шульцаў.

У 1910 годзе плябанам каталіцкай парафіі ў Рудні-Шлягіна быў рымска-каталіцкі святар Міхаіл Хрыстафоравіч Цакуль (1885—1937), які быў рэпрэсаваны і расстраляны «Памяти 425 католических священников разных национальностей и обрядов, погибших в тюрьмах, лагерях и ссылках ВСПОМНИМ ВСЕХ ПОИМЁННО!», № 55-56, 2018 г., изд. Наш Край, , Часть II, — С.50-51 (№ 363)Dzwonkowski Roman SAC. — С.186—188; Madała T., — С.32; Осипова И., 1996 г. — С.208; Следственное дело № 109597 // ЦА ФСБ РФ..

У 1926—1954 гадах цэнтр Рудня-Шлягінскага сельсавета. Ліквідавана ў 2011 годзеРешение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района .

Згодна з матэрыяламі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, у час нямецкай нацысцкай акупацыі захопнікамі былі расстраляныя два жыхары Рудні-Шлягіна — Феня Лявонаўна Кацуба і Янка Антонавіч Ключынскі (1942 г.)Государственный архив Российской Федерации. — Ф. Р-7021. Оп. 85. Д. 40. Л. 2 об., 60.. Сямёх жыхароў (4 жанчыны, 3 мужчыны) акупанты сагналі на прымусовыя працы ў ГерманіюГосударственный архив Российской Федерации. — Ф. Р-7021. Оп. 85. Д. 40. Л. 4, 61..

Славутасці Рэшткі мураванага касцёла (1910—1915).

Страчаная спадчына Могілкавая капліца Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1860). У канцы 1943 г. (ці ў пачатку 1944 г.) яе разабралі салдаты Чырвонай Арміі для пабудовы мостаУладзімір Васькоў (г. Тула). Каталіцтва ў вёсцы Рудня-Шлягіна. 03/03/2011 .

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі