Рымская Грэцыя — перыяд у гісторыі Грэцыі, які быў распачаты пасля паразы грэкаў у 146 да н.э. у бітве пры Карынфе і скончыўся ў 330 годзе перайменаваннем горада Візантыя ў Новы Рым, пазней Канстанцінопаль, рымскім імператарам Канстанцінам Вялікім і пераносам у яго сталіцы Рымскай імперыі.

Рым, як і Македонія, не даў Грэцыі ні дабрабыту, ні нават трывалага міру. Пасля рымскага заваявання для Грэцыі пачаўся доўгі шэраг бедстваў, які скончыўся страшным спусташэннем варварамі ў 4 стагоддзі н.э. і спыненнем антычнага жыцця.