thumb|302px|right|Зарысоўка спіса, 1843 Карнакскі спіс цароў — спіс ранніх егіпецкіх цароў, выбіты на камні, размяшчаўся на паўднёва-заходнім вугле святочнай залы Тутмаса III, у сярэдзіне Пакояў Амона-Ра, у Карнакскім храме ў сучасных Луксоры ў Егіпце. Спіс быў састаўлены ў час праўлення Тутмаса III, у ім пералічан 61 цар, пачынаючы са Снофру, цара часоў Старога царства. Толькі ў 39-ці цароў імёны можна прачытаць, адно з іх не ўключана ў картуш (рамка, якою звычайна акружалі імя цара).
Гэта не поўны спіс егіпецкіх фараонаў, бо з іншых старажытных спісаў вядомыя іншыя цары. Аднак гэты спіс каштоўны, таму што ўтрымлівае імёны цароў Першага і Другога пераходных перыядаў, якія прапушчаны ў большасці іншых царскіх спісаў.
Помнік упершыню быў апісаны Джэймсам Бартанам (James Burton) у 1825 годзеBurton, James: «Excerpta Hieroglypica», Plate Ia, Cairo, 1825. У 1843 годзе нямецкая экспедыцыя пад кіраўніцтвам егіптолага Карла Рыхарда Лепсіуса падарожнічала ўверх па Нілу к Карнаку, дзе Лепсіус зрабіў зарысоўкі спіса. Французскі шукальнік прыгод, Эміль Прыс д'Авен (Émile Prisse d'Avennes), за адну ноч разабраў і ўкраў блокі, на якіх быў спіс, каб завалодаць імі для Францыі, і адправіў іх дадому«L'Illustration, Journal Universel», Vol. VII, p 244—245, Paris 1846Monderson, Frederick. «Temple of Karnak: The Majestic Architecture of Ancient Kemet» p. 58. Зараз спіс, вельмі пашкоджаны, выстаўлены ў ЛуўрыChapelle des ancêtres in the Sully wing, Rez-de-chaussée, Room 12, Catalogue number E13481bis ў Парыжы.
Прарысоўка спіса На царскай пліце паказаны Тутмас III, які стоячы прыносіць ахвяры перад 61 сядзячымі царамі. Каля кожнага адлюстраванага цара выбіта яго імя ў картушы. Тэкст гаворыць:
Гэту выяву трэба разглядаць не як храналагічны пералік цароў у вузкім сэнсе, а як адлюстраванне царскіх статуй, якія Тутмас III знайшоў пры перабудове храма і перанёс у іншыя месцы. Спіс храналагічна не ўпарадкаваны, але цікавы тым, што ў ім пералічваюцца некаторыя правіцелі Першага і Другога пераходнага перыядаў, якіх няма ні ў якіх іншых царскіх спісах.
thumb|800px|centre|Прарысоўка Карнакскага спіса цароў. Жаўтаватым колерам пазначаныя захаваныя часткі, белыя часткі ў той ці іншай ступені страчаныя.
Апісанне спіса У табліцы ніжэй для кожнага фараона прыведзена яго імя разам з тым іменем, пад якім фараон уключаны ў Карнакскі спіс. Сам спіс складаецца з трох частак і раздзелен пасярэдзіне вертыкальнаю рысай. Нумарацыя, паводле ЛепсіусаAbhandlungen der Königlichen Preußischen Akademie der Wissenschaften zu Berlin 1852 (1853) p.455, ідзе ад краёў к цэнтру.
Левы бокПравы бокВерхні радФараонУпісанае імяФараонУпісанае імя1. НевядомаНефер-ка-ра32. Сенусерт IIIХа-ка-ра2. СнофруС-неферу33. Себекхатэп IVХа-нефер-ра3. СахураСаху-ра34. Неферхатэп IХа-сехем-ра4. НіусерраІні35. Разбуранаразбурана5. Джэдкара ІсесіІсесі36. Себекхатэп IСехем-ра-ху-таўі6. Разбуранаразбурана37. Аменемхет VIС-анх-іб-ра7. Разбуранаразбурана38. Небірырау IСе-ўадж-эн-ра8. ДжэхуціСехем-ра-семен-таўі39. Невядома…кау(ра)Другі радФараонУпісанае імяФараонУпісанае імя9. Разбуранаразбурана40. Разбуранаразбурана10. Інтэф II?Інтэф41. Неферхатэп IIМер-сехем-ра11. Інтэф I?Ін…42. Себекхатэп VIIМер-кау-ра12. Ментухатэп I? Мен…43. Себекхатэп VIII?Се-усер-таўі13. Інтэф Старэйшы? Інтэф44. Невядома…ра14. НевядомаЦеці45. НевядомаСенефер..ра15. НевядомаПепі46. Хахатэпра СебекхатэпХа-хатэп-ра16. Мерэнра I?Мер-эн-ра47. Себекхатэп IIХа-анх-раТрэці радФараонУпісанае імяФараонУпісанае імя17. Аменемхет IС-хатэп-іб-ра48. Рахатэп(Сехем)ра Уаххаура18. Аменемхет IIНебу-кау-ра49. Сеўахенра СенебміуСе-ўах-эн-ра19. Разбуранаразбурана50. Мерхатэпра СебекхатэпМер-хатэп-ра20. Разбуранаразбурана51. УгафХу-таўі-ра21. Аменемхет IVМаат-херу-ра52. Разбуранаразбурана22. НефрусебекСебек-неферу53. Разбуранаразбурана23. Схатэпкара Інтэф?Інтэф54. Себекемсаф IСехем-ра-ўадж-хауНіжні радФараонУпісанае імяФараонУпісанае імя24. Сенусерт IХепер-ка-ра55. Невядома…ра25. Секененра ТааСе-кен-эн-ра56. НевядомаСенефер..ра26. СенахтэнраСе-нахт-эн-ра57. НевядомаСеўадж..ра27. БебіанхСе-усер-эн-ра58. НевядомаСехем..ра28. Нубхеперра ІнтэфНуб-хепер-ра59. Разбуранаразбурана29. Ментухатэп IIНеб-хепет-ра60. Разбуранаразбурана30. Ментухатэп IIIСе-нефер-ка-ра61. Разбуранаразбурана31. Разбуранаразбурана
Галерэя
Гл. таксама Абідаскі спіс цароў Палермскі камень Сакарскі спіс цароў Турынскі спіс цароў (Турынскі папірус)
Зноскі
Спасылкі
Зарысоўка Лепсіуса з APAW 1852 з Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук Карнакскі царскі спіс з поўнай іерагліфічнай транскрыпцыяй, крыніцамі і зарысоўкамі
Катэгорыя:Карнакскі храмавы комплекс Катэгорыя:Спісы егіпецкіх цароў Катэгорыя:Тутмас III