«Урал» () — расійскі футбольны клуб з горада Екацярынбург, які выступае ў Прэм’ер-лізе.
Гісторыя Датай заснавання клуба лічыцца 1930 год, аднак згодна з публікацыямі «Уральскага рабочага» вынікае, што ўралмашбудаўнікі стварылі першую футбольную каманду яшчэ ў 1927 годзе, калі толькі ўзводзіліся корпусы будучага завода. Тады ж каманда дэбютавала ў восеньскім першынстве Свярдлоўска пад назвай «Машынабудаўнік». Дэбют каманды ў турнірах СССР адбыўся на Кубку СССР па футболе 1938. Тады клуб вылецеў на стадыі 1/128 фіналу, атрымаўшы паразу паводле сумы двух матчаў краснаўральскай камандзе «Калярмет». Дэбют у чэмпіянаце СССР датуецца 1947 годам. У гэтым сезоне свярдлоўскі клуб «Авангард» заняў у другой групе 9 месца з 10 магчымых. Каманда працягвала ўдзельнічаць у другой групе чэмпіянату СССР, прапусціўшы з прычыны рэзкага скарачэння колькасці каманд у розыгрышы сезоны 1950, 1951 і 1952 гадоў.
У сезоне 1953 года адбылося вяртанне клуба ў першынство краіны. Пачынаючы з гэтага часу, каманда пачала прагрэсаваць і з кожным сезонам набліжацца да найвышэйшай прыступкі лігі. У 1959 годзе «Машынабудаўнік» заняў другое месца ў 6 зоне класа «Б». Праз два гады ён атрымаў канчатковую назву «Вралмаш» і паўтарыў поспех, а ў сезоне 1962 года каманда заняла першае месца ў сваёй зоне. У фінале «Уралмаш» заняў трэцяе месца, што не дазволіла клубу прайсці на павышэнне ў класе. Аднак у 1963 годзе Федэрацыя футбола СССР прыняла рашэнне павялічыць лік каманд класа «А» да 38, падзяліўшы клас на дзве групы. Дадзенае рашэнне спрыяла выхаду клуба ў другую групу класа «А». У другой групе класа «А» каманда правяла шэсць сезонаў, завяршыўшы сезон 1968 года на першым месцы.
Сезон 1969 года клуб правёў у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР, аднак, заняўшы апошні радок, зноў вярнуўся ў дывізіён ніжэй. Гэта быў першы і апошні ўдзел свярдлоўскага клуба ў элітным савецкім футбольным дывізіёне. У далейшым клуб выступаў у другім і трэцім дывізіёнах савецкага першынства. У 1976 годзе быў зафіксаваны адзін з рэкордаў выніковасці ў гісторыі «Уралмаша». У рамках другой лігі СССР чыцінскі «Лакаматыў» прыехаў у Свярдлоўск, маючы ў сваім складзе толькі 10 футбалістаў. Матч скончыўся перамогай футбалістаў Свярдлоўска з лікам 9:0.
Пасля распаду СССР клубу выдалася магчымасць выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі. У ёй «Уралмаш» правёў пяць сезонаў з 1992 па 1996 гады, а найлепшым дасягненнем за гэты час было восьмае месца ў 1993 і 1995 гадах. У 1996 годзе клуб страціў магчымасць выступаць у эліце і апусціўся ў першую лігу. На наступны сезон клуб апусціўся яшчэ ніжэй — у другую лігу.
Галоўныя трэнеры Аляксандр Тарханаў (2013—2015) Віктар Ганчарэнка (2015) Вадзім Скрыпчанка (2015—2016) Аляксандр Тарханаў (2016—2018) Дзмітрый Парфёнаў (2018—2020) Юрый Мацвееў (2020—2021) Ігар Шалімаў (2021—2022) Віктар Ганчарэнка (з 2022 года)
Склад Станам на люты 2024 года.
Па рашэнні кіраўніцтва «Урала» гульнявы нумар 23, пад якім гуляў нападнік Пётр Хрустоўскі, які загінуў 5 ліпеня 2003 года ў аўтакатастрофе, назаўсёды застанецца замацаваным за ім.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Урал Екацярынбург