Змяёўка (, ) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Краснабярэжскага сельсавета.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з XVIII стагоддзяНГАБ. Ф. 333, воп. 9, спр. 21. Рэвізскія казкі Бабруйскага павета за 1795 год. Арк. 847—863., пасля далучэння да Расійскай імперыі вёска ў Сцяпоўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе былі заезны дом, хлебазапасны магазін. Дзейнiчала школа, якая размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце.
У 1929 годзе арганiзаваны калгас «Чырвоная Беларусь», працавала кузня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загiнулi 39 вяскоўцаў. У 1959 годзе ў складзе калгаса iмя М. І. Калiнiна (цэнтр — вёска Радуша).
Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, да якой на захадзе далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
1897 год — 2 аднайменныя вёскі, 49 двароў, 354 жыхары. 1925 год — 72 двары. 1959 год — 274 жыхары.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Краснабярэжскі сельсавет (Жлобінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна