Гра́віс — дыякрытычны знак, які выкарыстоўваецца як знак адваротнага (слабога) націску. Прыблізна супадае па форме з тыпаграфскім клавіятурным знакам адваротнага апострафа. Выкарыстоўваецца ў французскай, італьянскай, партугальскай, нарвежскай, літоўскай, македонскай і іншых мовах.

Ужыванне У балгарскай мове ўжываецца літара Ѝ ѝ. У рускай мове выкарыстоўваецца як пабочны націск у складаных словах: кля̀твопреступле́ние, о̀колозе́мный, вѝце-президе́нт, мѝкрокалькуля́тор. У французскай мове (, «аксан граў») — ставіцца над галоснай і пазначае адкрытае «е» (è) — [ε]: père [pεʁ], très [tʁε], dès [dε] Можа змяняць значэнне слова: напрыклад, ёсць прыназоўнік «à», і форма 3 асобы адзіночнага ліку дзеяслова «avoir» (мець) — «a» (мае). У шатландскай мове пазначае даўгату галоснага, — такім чынам шатландскі тэкст лёгка адрозніць графічна ад тэкстаў на іншых гойдэльскіх мовах.

Гл. таксама Варыя Знак націску Астатнія дыякрытычныя знакі Машынапісны зваротны апостраф Апостраф Рыска

Катэгорыя:Дыякрытычныя знакі