Бало́тня (, ) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 45 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Рагачоў, за 106 км ад Гомеля, за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Новыя Журавічы і аўтамабільнай дарогі . Каля паўднёвай ускраіны аграгарадка працякае рака Гутлянка (прыток Дняпра).
Гісторыя У 1551 годзе Базыль Юдзіцкі атрымаў Балотню (разам з маёнткамі Свержань і Журавічы) ад Жыгімонта II Аўгуста за заслугі ў барацьбе супраць ардынцаў.Мицик Ю. Albaruthenica. Студії з історії Білорусі. — Київ: Інститут української археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, 2009. С. 241 У 1693 годзе згадваецца як вёска ў Рэчыцкім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 414. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі, у Беліцкім павеце Магілёўскай губерні. У 1777 годзе маёмасць Марыяны Пузыны з Юдзіцкіх (дачкі Міхала Юдзіцкага).Ведомость о дворянах Могилевской губернии, по разделению на 12-ть уездов, 1777 год, c. 104Мицик Ю. Albaruthenica. Студії з історії Білорусі. — Київ: Інститут української археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, 2009. С. 246 У 1847 годзе вёскі Балотня і Новая Балотня ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні.
Станам на 1857 год у прыходзе Балатнянскай Пакроўскай царквы, акрамя Балотні, былі вёскі Старая Алешня, Новая Алешня, Махавая, Кучын, Каменка, Стараселле.1857. Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении. — РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80 Святаром царквы быў Сімяон Альшэўскі (), ён заставаўся на гэтай пасадзе да сваёй смерці ў 1902 годзе.Могилевские епархиальные ведомости. Могилев-на-Днепре, 1902 №11
У 1860 годзе памешчык меў тут 1261 дзесяцін зямлі, млын і 2 карчмы. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1877 годзе заснавана народнае вучылішча, у якім у 1889 годзе навучаліся 19 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы знаходзіліся вятрак, карчма, побач аднайменны фальварак.
У красавіку 1920 года на былых памешчыцкіх землях створана калектыўная гаспадарка. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя У. І. Леніна, працавалі лесапільня, кузня, нафтавы млын. У Вялікую Айчынную вайну ў 1943 годзе нямецкія акупанты забілі 12 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўдневай ускраіне вёскі). У баях за Балотню ў 1943 годзе загінулі 193 воіны (пахаваны ў брацкай магіле каля клуба). 46 вяскоўцаў загінулі на фронце. Пасля вайны — цэнтр калгаса імя У. І. Леніна, былі размешчаны сярэдняя школа, бібліятэка, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, магазін, аддзяленне сувязі, цагельня.
У 1986—1987 гадах пабудаваны мураваныя дамы на 50 сямей, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц.
Насельніцтва 1777 год — 298 жыхароў. 1838 год — 32 двары. 1858 год — 97 двароў. 1886 год — 578 жыхароў. 1897 год — 822 жыхары, 124 двары. 1909 год — 1021 жыхар, 159 двароў. 1959 год — 555 жыхароў. 1995 год — 617 жыхароў, 199 двароў. 2004 год — 607 жыхароў, 202 гаспадаркі.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну (1943) — Магіла ахвяр фашызму. Свята-Пакроўская царква (2002)
Вядомыя асобы Наталля Рыгораўна Кухарэнка (1909—1992) — работнік сельскай гаспадаркі (даярка), Герой Сацыялістычнай Працы (1954).
Крыніцы
Літаратура — С. 260.
Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна