Ёўня (, ) — пасёлак у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.
Геаграфія Пасёлак знаходзіцца за 44 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 105 км ад Гомеля, на рацы Гутлянка (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе (Доўск—Слаўгарад).
Гісторыя Пасёлак заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Балотня).
Насельніцтва 1959 год — 55 жыхароў. 2004 год — 17 жыхароў, 10 гаспадарак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна