Кавалёўка (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 38 км у напрамку на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 96 км ад Гомеля, на рацы Доўгая (прыток ракі Гутлянка). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым па аўтамабільнай дарозе (Доўск—Слаўгарад).

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з 19 стагоддзя як сяленне ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1931 годзе вяскоўцы ўступілі ў калгас. У складзе эксперыментальнай базы «Доўск» (цэнтр — вёска Доўск).

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Доўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна