Су́прасльскі ле́тапіс — помнік беларуска-літоўскага летапісання XV стагоддзя, самы поўны спіс 2-й рэдакцыі Беларуска-літоўскага летапісу 1446 года.

Адкрыццё і даследаванне Захаваўся ў рукапісе 1519 года. Сам рукапіс быў выяўлен М.К. Баброўскім у пачатку 19 ст. ў бібліятэцы Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра (адсюль назва, гл. таксама Супрасльскі рукапіс).

Упершыню летапіс быў апублікован І. М. Даніловічам у 1823—24 гг. у часопісе «Дзённік Віленскі» лацінскім шрыфтам. У 1905 годзе рукапіс апісаў таксама А. А. ШахматаўШахматов А. А. O Супрасльском списке Западнорусской летописи // Летопись занятий Археографической комиссии. — Вып. 13. — СПб., 1901. — С. 4-5.. Поўнасцю на кірыліцы летапіс быў выдадзен у 1907 годзе ў 17 томе Поўнага збору рускіх летапісаў, перавыдадзен у 35 томе з прадмоваю Мікалая Улашчыка. Зберагаецца ў Архіве Санкт-Пецярбургскага філіяла Інстытута расійскай гісторыі Расійскай АН.

Змест летапісу Складаецца з дзвюх асноўных частак: 1-я — «Избрание летописания», куды ўваходзяць скарочаны старажытна-рускі летапіс (ахоплівае гісторыю Русі за 854—1427), Смаленская хроніка, «Пахвала Вітаўту» і смаленскія пагадовыя запісы за 1432—46 гг.; 2-я — «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» з «Аповесцю пра Падолле». Тэкст «Летапісца…» няпоўны, з пропускамі.

У канцы рукапісу перапісчык пакінуў запісУлащик Н. Н. Предисловие // Полное собрание русских летописей. — Т. 35. — , 1980. — С. 6.:

і ніжэй пасля віньеткі: «Преставлъшего помени, господи, ерея Ивана».

Зноскі

Літаратура

Улащик Н. Н. Открытие и публикации Супрасльской летописи // Летописи и хроники. 1976 г. — М.: Наука, 1976. — С. 203—213. Улащик Н. Н. Предисловие // Полное собрание русских летописей. — Т. 35. — , 1980. — С. 6.

Спасылкі

Катэгорыя:Беларуска-літоўскія летапісы Катэгорыя:Супрасль