Езапо́ў (, ) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавета.

Геаграфія

Вёска месціцца за 2 км ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Хойнікі (на лініі Васілевічы — Хойнікі ад лініі Гомель — Калінкавічы), за 104 км ад Гомеля.

Гісторыя У крыніцы, заснаванай на матэрыялах расійскай рэвізіі 1795 года, згаданыя «деревня Дворище с двором Юзефовым», якія трымаў, згодна з арэндным правам, Фелікс Ястржэмбскі.Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72. У самой рэвізіі сказана, што Дворышча ў трохгадовай арэндзе (да 2 красавіка 1797 года) за 1500 чырвоных злотых трымалі браты Мацей, ротмістр рэчыцкі, і Фелікс, рэгент рэчыцкі, ЯстржэмбскіяНГАБ у Мінску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 246. 17 ліпеня 1796 года ксёндз Бруна Лявіцкі ахрысціў у маёнтку Ёзэфаў (in praedio Jozefow) Юзэфу, дачку Мацея і Канстанцыі з дому Рагоўскіх Ястржэмбскіх, кумамі былі Юстыніян Фурс і Кунегунда Зялёнкава, Валянцін Зялёнка і Марцыяна Віткоўская, Ян Паеўскі і Алаізія Корсакаўна, Ян Вольскі і Плацыда Корсакаўна, Дамінік Казлоўскі і Юзэфа Булгакаўна, Юзаф Віткоўскі і Мар'яна КарынскаяНГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 177.

Паводле інвентара, пазначанага снежнем 1844 года, маёнтак Юзафоў належаў старэйшаму сыну Караля і Людвікі Прозараў Юзафу. Складаўся з фальваркаў Юзафоў з вёскамі Дворышча і Рашаў, Руднае, Храпкаў з аднайменнымі вёскамі, Дэлістаў з вёскай Навасёлкі, Краснаселле з аднаіменнай вёскай, Аркадзія з вёскай УласыНГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1481. А. 1—84. Пасля спачыну Юзафа маёнтак перайшоў да яго малодшага брата Уладзіслава Прозара. Надалей уладальнікам быў сын Уладзіслава Мечыслаў, а пасля 1864 года — сын Мечыслава Канстанцін і намінальна дочкі Марыя і Зофія.

У сувязі з чаканым продажам маёнтка ў 1887 годзе прысяжным землямерам Фердынандам Чындацкім быў складзены план фальварка Юзафоў з далучанымі да яго ўгоддзямі былога фальварка Валокі. 2 лістапада таго ж 1887 года абцяжараныя даўгамі добры дасталіся расійскім купцам з Арлоўскай губерні карачаўскаму Міхаілу Пятровічу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Сямёнавічу КурындзінуВиноградов Д. Л. Живые прошлого страницы. / Дмитрий Леонидович Виноградов. — Минск: А. Н. Вараксин, 2018. С. 99 — 102.

На 1909 год у Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні названы хутар Юзафоў (Юзефовъ) з 5 дварамі і 44 жыхараміСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 220.

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Езапоў, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85.

1 студзеня 1919 года, паводле пастановы І з’езда КП(б) Беларусі, Хойніцкая воласць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У тым жа годзе менавіта ў Езапове каля дваццаці бедных яўрэйскім сем’яў аб’ядналіся ў арцель «Труд», якую ўзначаліў Марк К. Шпітальнік. З цягам часу ў колішняй стайні былі абсталяваныя вятрак, цыркулярка, маслабойка. Да вайны калгас «Труд» славіўся на ўвесь раён, стаў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчайй выстаўкі. Старшыня калгаса Ю. Х. Рабы быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», а брыгадзір В. Я. Салаўёў — ордэнам Працоўнага Чырвонага СцягаПамяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна (далей: Памяць). — Мінск: БЭ, 1993. С. 53 (пра арцель, калгас), 135 (урывак з успамінаў У. М. Шпітальніка).

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Езапоў — у Хойніцкім сельсавеце аднайменнага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны ў сувязі з утварэннем Хойніцкага местачковага савета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінулі 16 вяскоўцаў, а Марыя Мікітаўна Дэмская была вывезена ў Германію, дзе і загінулаПамяць. — С. 189, 316—317.

З 8 студзеня 1954 года Езапоў — у Гомельскай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў Езапове налічвалася 240 жыхароў.

Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні«Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 .

Насельніцтва 2021 год — 54 двары, 166 жыхароўІнфармацыя аб насельніцтве Судкоўскага сельсавета на 01.01.2021 г.

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Судкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Хойніцкага раёна