Дубро́ва () — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавета.

Геаграфія Каля Дубровы вадасховішча Віць.

Гісторыя Пасёлак Дуброва заснаваны на былых фальваркавых землях у 1920-я гады. Бацька Івана Паўлавіча Мележа пісаў сыну 10 студзеня 1961 года, што ў Глінішчах землеўпарадкаванне не праводзілася, але — у суседніх Алексічах. Тады з сяла Алексічы ўтварылі тры пасёлкі: Алексічы, Дуброва (у публікацыі запісана Дуброўна) і Рабец.

Пасля скасавання Юравіцкага раёна, 8 ліпеня 1931 года тэрыторыя Алексіцкага сельсавета (з Дубровай) увайшла ў склад Хойніцкага раёна. У тым жа 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны 40 жыхароў загінулі на фронце.

З 8 студзеня 1954 года — у Гомельскай вобласці. Згодна з перапісам 1959 года, у Дуброве жылі 200 чалавек. Пасёлак знаходзіўся ў складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Глінішча).

На 2021 год у Дуброве 16 гаспадарак з 25 жыхараміЗвесткі пра колькасць насельніцтва на тэрыторыі Алексіцкага сельсавета на 01.01.2021 г. .

Насельніцтва

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Алексіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Хойніцкага раёна