Вялі́кі Бор (, ) — аграгарадок у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Велікаборскага сельсавета.

Знаходзіцца за 25 км ад Хойнікаў, 120 км ад Гомеля.

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Ці не самая ранняя згадка пра паселішча датаваная 20 чэрвеня 1600 года, калі пан Шчасны Харлінскі, падкаморы кіеўскі, выдаў свайму сыну Мікалаю zapis wieczysty, 26 чэрвеня ў Люблінскім трыбунале прызнаны, на добры ў Кіеўскім ваяводстве Кароны Польскай: двор Астраглядавічы з прыналежнымі да яго «прыселкамі» — сёламі Астраглядавічы, Хойнікі, Вялікі Бор, Дворышча, Храпкаў і яшчэ дзевяцю паселішчамі, а таксама на двор і частку з сямі пляцаў у КіевеŹródła dziejowe (далей: ŹD). T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 60; Archiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Prozorów i Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 46 — 47. Ад гэтага часу і да рэформеннага ўжо ў Расійскай імперыі перыяду Вялікі Бор належаў тым самым уладальнікам, што і Астраглядавічы з Хойнікамі, г. зн. пасля Харлінскіх — Мікалаю Абрамовічу (Абрагамовічу), Максіміліяну Бжазоўскаму, князям Шуйскім, сямейству ПрозараўБельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 12—18.

Пры размежаванні Кіеўскага ваяводства Каралеўства Польскага і Мазырскага павета Вялікага Княства Літоўскага ў снежні 1621 — студзені 1622 гадоў мястэчка і вёску Хойнікі, сяло Вялікі Бор пана Мікалая Харлінскага і сёлы Брагінскай воласці за ракой Сычоўкай паны камісары згодна засведчылі прыналежнымі да ваяводства КіеўскагаŹD. T. XX: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX. — Warszawa, 1894. S. 96 — 97; Крикун Н. Г. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV—XVIII вв. — Киев, 1992. С. 142—145..

7 чэрвеня 1623 года датаваны судовы дэкрэт, у якім удава Гальшка Харлінская абвінавачвала паноў Станіслава, Юрыя і астатніх Харлінскіх, родных братоў і сваякоў мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хойнікі), вёскі Хойнікі, Вялікі Бор, Гарошкаў, Рашаў, Карчовае, Лаханію, Стралічаў, Паселічы, МалішаўŹD. T. XXI. S. 637. У 1627 годзе пані Гальшка (Гэлена) Харлінская склала тэстамент, паводле якога добры Астраглядавічы пераходзілі да ваяводзіча смаленскага Мікалая Абрагамовіча (Абрамовіча)AGAD. ApiJ. Sygn. 1. S. 56, жанатага з яе дачкой Евай. У 1628 годзе з шасці дымоў вёскі Вялікі Бор і з двух у той ваколіцы названага маёнтку пана М. Абрагамовіча млыновых колаў выплачвалася адпаведна па 3 і па 6 злотыхАрхив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 396—397.

8 ліпеня 1631 года запісам у актах Кіеўскага земскага суда нарэшце засведчана пагадненне на саступку часткі Астраглядаўскіх добраў Шчасным, сынам Станіслава, Харлінскім пану Лукашу Мадлішэўскаму, мужу ўдавы Гальшкі, за суму ў 60 000 польскіх злотых. У пераліку вёсак названы і Вялікі БорAGAD. ApiJ. Sygn. 1. S. 59.

З люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства 1683 года вынікае, што з 9 дымоў вёскі Вялікі Бор Хойніцкай воласці князя Шуйскага выплачвалася 2 злотых; у другі раз — 2 злотых з 2 дымоўАрхив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 488—489, 507. На 1698 год, як тое вынікае з інвентара маёнтка Хойнікі, перададзенага князем Дамінікам Шуйскім, берасцейскім харунжым, у кіраванне пану Зыгмунту Шукшце, у Вялікім Боры было 10 двароў. Паводле рэвізіі 1716 года, налічвалася ўжо 22 гаспадаркі, адна з якіх была вызваленая ад асноўных павіннасцей (słoboda). Згодна з інвентаром 1721 года, калі абцяжараны даўгамі маёнтак ад Юзафата Парышэвіча, біскупа валоскага, перайшоў ўладальніку князю Мікалаю Шуйскаму, харунжычу берасцейскаму, у Вялікім Боры налічваўся 21 двор, чыншу выплачвалася 119 злотых, 22 з паловай грошы, даніны мядовай (бельцаў) — 51. Прозвішчы жыхароў: Гардзеенка, Мартыненка, Ярмошанка, Радчык, Сачанка, Міненка, Літвіненка, Хварошка (Харошка), НавуменкаНГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 119, 120, 127адв., 131адв.-132, 139адв., 141адв.-142.

У ходзе асваення абшараў паміж Вялікім Борам і Маканавічамі пачасціліся памежныя канфлікты. 28 лютага 1721 года пан маршалак мазырскі Антоні Аскерка са Слуцка звярнуўся з лістом да князя Мікалая Шуйскага, харунжыча берасцейскага, з просьбай, абы падданыя яго вялікаборскія падданым з вёскі Ізбін (Ізбынь) крыўдаў не чынілі і ў грунты іхныя «nie wdzierali się». У ліпені 1722 года тым жа панам суседам князь М. Шуйскі пакліканы на суд Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага за насланне людзей вялікаборскіх на грунты ізбінцаў, дзе яны лес пасеклі, сенажаці пакасілі ды ўчынілі шматлікія гвалты. 26 кастрычніка 1722 года ў Мазырскім гродзе па справе маршалка Аскеркі і харунжыча Шуйскага панам Даніэлем Віслаухам засведчана апісанае размежаванне ўгоддзяў вёсак Вялікі Бор і ІзбінAGAD. ApiJ. Sygn. 1. S. 34 — 35.

У тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1734 года сказана, што Вялікі Бор у складзе Хойніцкай воласці належаў князю Ігнацыю Шуйскаму, харунжычу берасцейскамуТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286. Паводле звестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Вялікі Бор і Рудня Вялікаборская былі сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (з ліку шляхты і яе службы) належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканата Кіеўскай дыяцэзііKs. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148. У 1754 годзе з 36 двароў (×6 — прыкладна 216 жыхароў) вёскі Вялікі Бор Хойніцкага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачвалася 5 злотых і 18 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 22 злотых і 12 грошаўТариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. / Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192. 30 чэрвеня 1764 года пасэсары Хойніцкіх добраў сужэнства Войцех і Анеля князі Шуйскія, старосты ніжынскія, выступілі ў Оўруцкім гродзе супраць пана кашталяніча новагародскага Багуслава Аскеркі за неаднаразовае насланне падданых на грунты вёскі Вялікі Бор, учыненне там розных шкодаў і гвалтаўAGAD. ApiJ. Sygn. 1. S. 35.

Згодна з перапісамі яўрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў, у Вялікім Боры налічвалася адпаведна 5, 3 і 3 чалавекі (głowy), плацельшчыкі пагалоўшчыны, якія належалі да Хойніцкага кагалаАрхив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 301, 391, 710.

Расійская імперыя Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вялікі Бор — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. Паводле расійскай рэвізіі 1795 года тут было 59 двароў з 230 душамі мужчынскага і 189 жаночага полу прыгонных сялянаўНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 113—122адв.. У «Камеральном описании… Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 года, вёска Вялікі Бор з паташным заводам названая сярод паселішчаў у складзе Хойніцкіх добраў Людвіка Прозара, якія раней былі перайшлі «в казну», але «по высочайшему повелению» вернутыя Луізе ПрозаравайПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71. Тутэйшая царква, пазначаная на схематычным плане Рэчыцкага павета 1800 года, заставалася ўніяцкай да 1831 годаМинские епархиальные ведомости (далей: МЕВ). — Минск, 1870. № 5. С. 120—121, калі, магчыма, была ператвораная ў філію Астраглядаўскага парафіяльнага касцёла.

У шляхецкай рэвізіі 1811 года паведамляецца, што ў велікаборскай канторы маёнтку Хойнікі абознага Прозара эканомам служыў 68-гадовы Юзаф Бакіноўскі, а лоўчым — 39-гадовы Ваўжынец БакіноўскіНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 248. У 1828 годзе менавіта ў Вялікім Боры (у царкве альбо ў рыма-каталіцкай капліцы) знайшла часовы прытулак памерлая ў Берасці Людвіка Канстанцыя Прозар, праз год перазахаваная мужам Каралем у ХойнікахГл.: Клок Л. Д. Таямніца хойніцкага пергаменту. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1976. № 1. С. 21 — 22. Згодна з інвентаром 1844 года Хойніцкага маёнтка Уладзіслава Прозара, Вялікі Бор належаў да фальварка ГудаўНГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1475. У энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі» сказана, што ў 1850 годзе тут было 69 двароў, 441 жыхар. Паводле «Списков населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.», 144 асобы мужчынскага і 146 жаночага полу з ліку жыхароў Вялікага Бору належалі да Астраглядаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382

Ад пачатку рэформеннага перыяду сяло — у складзе Хойніцкай воласці. У сувязі з антырасійскім паўстаннем рыма-каталіцкая філія была скасаваная, а жыхары Вялікага Бору, Ізбіна, Дубровіцы ды іншых ваколіцаў павернутыя да праваслаўяПяткевіч Ч. Рэчыцкае Палессе / Уклад., прадм. У. Васілевіча. Пер. з пол. Л. Салавей і У. Васілевіча. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2004. С. 434 — 435. У 1866 годзе дзеля выхавання тутэйшых дзяцей, а разам і іх бацькоў у духу вернасці расійскай манархіі, у Вялікім Боры адкрыта народнае вучылішчаПамяць. — С. 32. У жніўні 1868 года ў мясцовую царкву ад імператара Аляксандра ІІ была перададзена ікона Пакрова Найсвяцейшай БагародзіцыМЕВ. — Минск, 1870. № 5. С. 116. На пачатак 1870 года ў сяле налічвалася 213 мужчынскіх душ сялян-уласнікаў, прыпісаных да Вялікаборскага сельскага таварыстваСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 69. У спісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павета) Мінскай епархіі на 1876 год у складзе прычту Раства-Багародзіцкай царквы, драўляны будынак якой узведзены ў 1871 годзе, названыя настаяцель а. Іосіф Гарбацэвіч, в. а. штатнага псаломшчыка Іван Скараходаў. Да прыходу, акрамя сяла Вялікі Бор, належалі вёскі Ізбін (Ізбынь), Рудзенька і Дубровіца.МЕВ. — Минск, 1876. № 10. С. 459. У 1879 годзе царкоўны прыход налічваў 491-го мужчынскага і 493-х жаночага полу верныхОписание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 44—46. У 1886 годзе ў сяле 58 двароў, 527 жыхароў, конны млынВолости и важнейшие селения Европейской России. — С.-Петербург, 1886. Вып. 5. С. 113.

На 1909 год у сяле Вялікі Бор Хойніцкай воласці налічвалася 184 двары, 989 жыхароўСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 16.

Найноўшы час