Гаро́шкаў (, ) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Паселіцкага сельсавета.
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага Ці не найранейшая пакуль што звестка пра вёску маецца ў судовым дэкрэце ад 12 чэрвеня 1618 года. Тады пан Мікалай Харлінскі, уладальнік Астраглядаўскіх добраў, паклікаў у суд панства маці і сына Гальшку з Гулевічаў і Міхала Лозкаў за тое, што іх падданыя з маёнтку Загалле адабралі валоў у людзей з Гарошкава, Карчовага, Малішава, Паселічаў і інш., ды ўвялі іх да добраў Рожава. 7 чэрвеня 1623 года ўдава Гальшка Харлінская судзілася з панамі Станіславам, Юрыем і іншымі Харлінскімі, роднымі братамі і сваякамі мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хойнікі), вёскі Хойнікі, Вялікі Бор, Гарошкаў, Рашаў, Паселічы, МалішаўŹródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 281, 637. 8 ліпеня 1631 года запісам у актах Кіеўскага земскага суда засведчана пагадненне на саступку часткі Астраглядаўскіх добраў (з Гарошкавам) Шчасным, сынам Станіслава, Харлінскім пану Лукашу Мадлішэўскаму, наступнаму мужу ўдавы Гальшкі, за суму ў 60 000 польскіх злотых. 7 верасня 1631 — 26 студзеня 1632 года пададзены і актыкаваны адпаведны запіс і адносна долі маёнтка Самуэля, сына Юрыя, Харлінскага пану Мікалаю Абрамовічу, зяцю нябожчыка і пані Гальшкі, за 13 500 злотых. У гэтым пераліку частка вёскі названа новым ГарошкавамArchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Prozorów i Jelskich. Sygn. 1. S. 59.
Магчыма, жыхары вёскі былі ў ліку тых 77 дымоў (×6 — каля 462 чалавек) Хойніцкага (раней Астраглядаўскага) маёнтка князя Канстанціна Яна Шуйскага, якія паводле звестак на восень 1686 года з-за гвалту як ад казакоў, так і ад жаўнераў урадавых войскаў, адыйшлі ў больш спакойныя мясціны. У інвентары 1698 года маёнтка князя Дамініка Шуйскага, харунжага берасцейскага, Гарошкаў, а таксама Малішаў, Карчовае ды неіснуючыя сёння Мікалаеўка і Клешчаўка пазначаныя як запусцелыя (wsi puste)НГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 133 адв.. Няма ніякіх звестак пра Гарошкаў у рэвізіі 1716 года і ў інвентары 1721 года, калі ад ксяндза-біскупа Юзафата Парышэвіча, пробашча астраглядаўскага, абцяжараныя даўгамі добры Хойнікі перайшлі да князя Мікалая Шуйскага, старэйшага сына папярэдняга . Адсутнічае інфармацыя ў тарыфах падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства 1734 і 1754 гадоў. Тады Хойнікамі валодалі малодшы сын Дамініка князь Ігнацы Шуйскі, потым яго ўдава княгіня Людвіка (з роду Збароўскіх) з новым мужам панам Юзафам Быстрым, старостам ліноўскім.
Расійская імперыя Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарошкаў — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. Паводле расійскай рэвізіі 1795 года тут было 10 двароў з 41 душой мужчынскага і 39 жаночага полу прыгонных сялян. Прозвішчы жыхароў: Данец, Бурак, Лабада, Прыходзька, Бардак, ГанчарэнкаНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 129—131. У «Камеральном описании… Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 года, вёска Гарошкаў названая сярод паселішчаў у складзе Хойніцкіх добраў Людвіка Прозара, якія раней былі перайшлі «в казну», але «по высочайшему повелению» вернутыя Луізе ПрозаравайПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71.
Паводле інвентара Хойніцкага маёнтка Уладзіслава Прозара 1844 года, вёска Гарошкаў належала да фальварка Валоцкі, мела 18 двароў, 126 жыхароў. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» Гарошкаў са сваімі 105 вернымі абодвух полаў пазначаны ў прыходзе Хойніцкай Свята-Пакроўскай царквыРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 666.
У парэформенны час Гарошкаў у Хойніцкай воласці. На пачатак 1870 года тут налічвалася 57 мужчынскіх душ сялян-уласнікаў, прыпісаных да Гарошкаўскага сельскага таварыстваСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. – Минск, 1870. Л. 69. У спісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павета) Мінскай епархіі на 1876 год зноў сказана, што Гарошкаў належаў да прыхода Пакроўскай царквыМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458, але ў даведніку «Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд» (Минск, 1879) звестка чамусьці адсутнічае. Згодна з перапісам 1897 года ў паселішчы налічвалася 35 двароў, 245 жыхароў, існавалі капліца і хлебазапасны магазін.
На 1909 год у вёсцы Гарошкаў Хойніцай воласці было 40 двароў, 253 жыхарыСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 44. У 1917 годзе — 52 двары з 307 жыхарамі.
Найноўшы час 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Гарошкаў, аднак, у складзе Хойніцкай воласці апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85.
1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 снежня 1920 года і на 15 красавіка 1921 года ў Гарошкаўскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 22 і 44 вучніДзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19. У 1926 годзе вёска налічвала 76 двароў з 364 жыхарамі.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Гарошкаў — цэнтр сельсавета ў складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Карчоўскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Гарошкаве быў 81 двор з 390 жыхарамі. У маі-чэрвені 1943 года карнікі з баявой групы Шымана спалілі вёску і знішчылі 13 чалавекБез срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 36 — 37, 499. 19 вяскоўцаў загінулі на франтах (далей: Памяць) С. 259.
З 8 студзеня 1954 года Гарошкаў у складзе Гомельскай вобласці. Згодна з перапісам 1959 года, вёска з насельніцтвам 191 жыхар належала да Забалацкага сельсавета. Да 30 чэрвеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Небытаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).. На 1970 год — у складзе Паселіцкага сельсавета, 154 жыхары.
Ліквідавана 21 верасня 2010 годаРешение Хойникского районного Совета депутатов от 21.09.2010 г. № 25 Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі