Паго́ннае (, ) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Стралічаўскага сельсавета.
Гісторыя Вялікае Княства Літоўскае Найранейшую згадку пра паселішча ўтрымлівае памятны запіс 1526 года ігумена Свята-Міхайлаўскага (Залатаверхага) манастыра ў Кіеве Макарыя – «купилъ есми у Марка [папраўдзе: Макара] Орменина Киевского две службе, у-въ Оревицкой волости Лысковщину а Погоны, дани идетъ: чотыри кади меду, а осмьдесятъ грошеи серебра, бочка рыбы; а далъ есми за тое 5 копъ грошеи и сорокъ копъ грошеи Литовское личбы». У пацвярджальнай грамаце манастыру караля Жыгімонта Старога, датаванай 30 снежня 1543 года, сказана: «Били намъ чоломъ игуменъ Филаретъ зо всими чернцы манастыря святого Михаила Золотоверхого, у Киеве, и поведили передъ нами, ижъ которыи две службе людей, на Припяти, у Воревичохъ, на имя Лысковщину и Погонную купилъ игуменъ святого Михаила небожчикъ Макарей за сто копъ грошеи Литовское монеты у нашого Макара Орменина...». Ігумену і чарняцам спатрэбіўся адмысловы каралеўскі ліст, бо хутка пасля набыцця прывілей на ўладанне і прадажныя лісты ваявода кіеўскі Андрэй Неміровіч «до скарбу своего взялъ», а прызначаны пазней ігумен Падапрысвет «мешкавши съ полгода у манастыри, и утекъ прочь, и великие шкоды церкви Божьи починилъ, и тыи листы зъ собою побралъ, або ихъ неведомо где поделъ». Дзякуючы сведчанню спраўцы ваяводства Кіеўскага Андрэя Сангушкавіча і кіеўскіх зямян, неаднаразова бачыўшых арыгіналы дакументаў, кароль пацвердзіў манастыру яго права на валоданне службамі Лыскаўшчынай і ПагоннайАкты, относящиеся к истории Западной России. Т. 2. (1506 – 1544). – С.-Петербург, 1848. №. 140, 228.
Аднак, 10 жніўня 1544 года ваявода кіеўскі князь Януш Гальшанскі вымушаны быў асобным дэкрэтам пацведзіць выключнае права ігумена Філарэта і чарняцоў на валоданне згаданымі службамі. Зяць талмача Макара Івашкавіча дзясятнік роты кіеўскай Лаўрын, адмаўляючы продаж цесцем-нябожчыкам Лыскаўшчыны і Пагоннага манастыру, «моцно кгвалтом побрал» з іх даніну мядовую на ўласны пажытак. Сцвярджаў, нібы мае права рабіць тое і надалей. Але ваявода, сабраўшы аргументы бакоў, «дали были есмо то на вырок всих их листи панов рад гспдрских Великого князства Литовского». Паны радныя «игумена михайловского Филарета правост знашли, а Лаврина винного и тое имене, вышей реченное, к манастыру Свтго Михайла Золотоверхого вечне держати присудили»Документальна спадщина Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря у Києві XVI-XVIII ст. з фондів Національної бібліотеки України імені В. І. Вернадського. Зб. док. [Текст] / Автори-укладачі: Ю. А. Мицик, С. В. Сохань, Т. В. Міцан, І. Л. Синяк, Я. В. Затилюк; Нац. акад. наук України, Нац. б-ка України ім. В. І. Вернадського, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського (далей: Документальна спадщина.). — Київ, 2011. № 288.
Напярэдадні падпісання акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 года Кіеўскае ваяводства (і Пагоннае з прылегласцямі) было далучана да Кароны ПольскайVolumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009).
Карона Каралеўства Польскага 4 чэрвеня 1570 года каралём Жыгімонтам Аўгустам выдадзена чарговая пацвярджальная грамата Міхайлаўскаму манастыру: «...ижъ две службы людей на Припяти у въ Оревичахъ на имя Лысковщину и Погонную, то есть вышеймененое селищо и землицу у волости Сороцкой игуменъ святого Михаила Золотоверхого, небожчикъ Макарей, купилъ…»Акты, относящиеся к Южной и Западной России. Т. 1 (1361– 1598). – С.-Петербург, 1863. № 156.
На 1628 год Ліскоўшчына (Liszkowsczyzna) і Пагоннае (Pohorne) манастыра Святога Міхаіла Залатаверхага ў асобе яго дазорцы і ігумена, мітрапаліта кіеўскага і ўсёй Русі Іова Барэцкага, як і раней, мелі па 2 дымы, з якіх выплачвалася па 3 злотыяАрхив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. – Киев, 1886. С. 382. 29 лістапада 1646 года кароль Уладзіслаў Ваза на вальным сойме пацвердзіў манастыру граматы Жыгімонта Старога 1516 і 1543 гадоў, адпаведна на «sieliszcze Łynkowszczyznę i ziemicę Nagonną» і «dwie służby ludzi… na imie Łyńkowszczyżnę i Pohonną»Документальна спадщина. — № 24. Паводле люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства 1683 года, з 5 дымоў вёскі Пагоннае (Podhonne) манастыра Святога Міхаіла ў Кіеве мусіла выплачвацца 3 злотых Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. – С. 497. 12 сакавіка 1685 год кароль Ян Сабескі сваім прывілеем забараніў усім войскам спыняцца на пастой у добрах духоўных, сярод якіх «Mołoczki, Pohonoie, Łyski… w wojewodztwie Kijowskim, powiecie Owruckim, za rzeką Prypiecią pod Brahyniem leżące»Документальна спадщина. — № 28. Згадана Пагоннае ў рэестры рэвізіі 1686 года палескіх вёсак, прыналежных Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячорскай архімандрыі пры прыняцці іх ад пана Журакоўскага, войскага галіцкагаОписание архива западнорусских униатских митрополитов (далей: Опісаніе архіва). Т. 1. 1470–1700. – С.-Петербург, 1897. № 986. 30 сакавіка 1688 года кароль Ян выдаў прывілей, паводле якога вёскі Малочкі, Рудка і Пагоннае, раней прыналежныя Міхайлаўскаму манастыру, аддаваліся «на вечныя часы» (пры ўмове нясення вайсковай службы) шляхцічу Стэфану Крыніцкаму. Згодна з умовамі «вечнага міру» (1686) паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй, левабярэжная Украіна і Кіеў заставаліся за апошняй, і Крыніцы, дзедзічны маёнтак С. Крыніцкага, дасталіся Міхайлаўскаму манастыру. Манарх і кампенсаваў шляхцічу яго страту падараваннем былых манастырскіх вёсакАрхив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648–1798). – Киев, 1871. С. 78 – 80. Але папярэднія епіскап львоўскі Іосіф Шумлянскі і брат яго Самуіл Шумлянскі, чашнік падольскі, не спяшаліся ад іх адступацца. Таму, калі Ст. Крыніцкі з панамі шляхтай Аляксандрам Казінскім, Янам Грыўскім і чэлядзю 12 чэрвеня заехалі ў падараваныя каралём вёскі і па-гаспадарску ў тых сялян, якіх не разагналі адразу, забралі збожжа, спустошылі борці, даніну і чынш, належныя епіскапу прыўласнілі, староста Беласароцкай воласці Ян Пэнскі 19 жніўня 1688 года, ад імя епіскапа і чашніка Шумлянскіх, падаў скаргу ў Оўруцкі гродскі судАрхив ЮЗР. Ч. 1. Т. 10. – Киев, 1904. С. 364 – 365.
11 чэрвеня 1706 года оўруцкі гродскі рэгент Даніэль Ляўкоўскі падаў скаргу ў суд на кіеўскага падчашага Крыштафа Манецкага. Апошні, трымаючы ў пасэсіі Шэпеліцкі маёнтак, у складзе якога былі і Пагоннае з Малочкамі і Дронькамі, аддаў яго Ляўкоўскаму ў трохгадовую (ад свята нараджэння Яна Хрысціцеля 1705 г.) арэнду за немалую суму – 4047 злотых у талерах бітых і ў чырвоных злотых. Але надалей сам Манецкі, яго слугі і чэлядзь, таксама і сужэнцы Пясецкія ўсяляк перашкаджалі Ляўкоўскаму атрымліваць з той арэнднай пасэсіі належныя прыбыткі. А яшчэ і палкоўнікі Стэфан Трашчынскі і Герцык, сотнік Дайнэка з сваімі казакамі, ідучы з-за Дняпра да Літвы, вялікія шкоды пачынілі ў добрах падаўца скаргіАрхив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679–1716). – Киев, 1868. С. 689–695. 16 днём чэрвеня 1707 года датаваная скарга падчашага Крыштафа Манецкага на кіраўніка маёнткаў брэсцкага харунжага князя Дамініка Шуйскага Зыгмунта Шукшту за збіццё ім разам з сялянамі князя сялян падаўца скаргі, рабаўніцтва іх маёмасці, патраву палёў, захоп паташу і інш. у сёлах Пагоннае, Малочкі і Дронькі на рацэ Прыпяці, нарэшце, за наезд узброенага аддзелу ў 500 чалавек з сялян, стральцоў і казакоў Д. Шуйскага на сяло Варахобавічы, за збіццё і раненне казака і слуг пацярпелага, за намер забіць яго самогаОписи актовых книг Киевского центрального архива (далей: ОАК). – № 26 / Сост. А. Т. Белоусов – Киев: Университетская типография, 1881. С. 9. 11 студзеня 1723 года актыкаваны застаўны запіс кіеўскага падчашага Крыштафа Манецкага мельніцкаму войскаму Аляксандру Бандынэлі на тры сяла маёнтка Шэпелічы – Малочкі, Дронькі і (пустое селішча) ПагоннаеОАК. – № 37 / Сост. Е. П. Дьяковский – Киев: Типография Т. Г. Мейнандера, 1906. С. 48.
На 1734 год вёска Пагоннае заставалася ў пасэсіі ў Кімбараўскага кляштара айцоў-цыстэрцыянцаўТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286.
У 1754 годзе з 6 двароў вёскі Пагоннае выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замка) 27 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 3 злотых і 18 грошаўТариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 178. 11 жніўня 1756 года ў кнігах Оўруцкага гродскага суда актыкаваны запіс аб уводзе абата мясцовых базылянаў Андрэя Бянецкага ў валоданне добрамі Шэпелічы Старыя і Новыя, Пагоннае, Малочкі, Дронькі і інш.Описание архива. Т. 2. 1701–1839. – С.-Петербург, 1907. № 1671.
Расійская імперыя Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пагоннае апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вядома, што вёска Пагоннае належала Оўруцкаму абацтву базылянаў у асобе іх галавы Юзафа АхоцкагаПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71.
У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах Паганянскага казённага маёнтка была ўтворана воласць з управай, згаданая ў 1848 годзе. Насельніцтва — 208 дзяржаўных сялян, 2 вольных чалавекі, 5 пасяленцаў «разного звания»Военно-статистическое обозрение Российской империи. Т. 9. Ч. 4. Минская губерния. — С.-Петербург: Тип. Деп. Ген. штаба, 1848. С. 5, 7. На 1850 год у Пагонным 16 двароў, 123 жыхары, вёска — уласнасць казны. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 116 жыхароў Пагоннага абодвух полаў былі прыхаджанамі царквы Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў АравічахРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 677.
У парэформенны перыяд вёска належала да Дзёрнавіцкай воласці. У 1863 годзе дзеля выхавання тутэйшых дзяцей, а разам і іх бацькоў у духу вернасці расійскай манархіі, у Пагонным адкрыта народнае вучылішча С. 32. У пачатку 1870 года ў Пагонным — 58 мужчынскіх душ з ліку былых дзяржаўных сялян, прыпісаных да сельскага таварыстваСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71. Згодна са звесткамі на 1876 і 1879 гады, Пагоннае заставалася ў прыходзе Аравіцкай царквыМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 463 — 464; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 115. У 1886 годзе ў вёсцы 23 двары, 174 жыхары, школаВолости и важнейшие селения Европейской России. — С.-Петербург, 1886. Вып. 5. С. 112. У 1889 годзе надворны саветнік Міхаіл Васільеў Яльніцкі меў у Пагонным 123 дзесяціны ўгоддзяўСписок зелевладельцев Минской губернии. 1889 г. – Минск, 1889. С. 368.
Паводле перапісу 1897 года, у Пагонным было 47 двароў з 290 жыхарамі, дзейнічалі народнае вучылішча, у якім на 1906/1907 год навучаліся 26 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі, хлебазапасны магазін. У 1909 годзе паселішча налічвала 64 двары, 333 жыхарыСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 155.
Найноўшы час