Навасёлкі (, ) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Гісторыя

У XVI ст. Навасёлкі належалі да ключа князёў Гальшанскіх. Пазней маёнтак перайшоў да Радзівілаў, уладальнікаў бліжэйшых Жупран. Вераніка Радзівіл (1754—?, дачка Казіміра Радзівіла Рыбанькі і Ганны з Мыцельскіх) выйшла ў 1772 годзе за Станіслава Францішка Гутэн-Чапскага, у выніку чаго яго маёмасці ў якасці пасагу. Наступныя ўладальнікі былі іх нашчадкі, сярод іх: Караль Гутэн-Чапскі

У выніку адміністрацыйнай рэформы ў гадах 1565—1566 Навасёлкі сталі часткай Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Рэчы Паспалітай. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе, вёска апынулася ў складзе Віленскай губерні. Па выннікам Рыжскага мірнага дагавору Навасёлкі апынуліся ў Польшчы, у складзе Ашмянскага павета. З 1945 года — у СССР, пачынаючы з 1991 года — у Рэспубліцы Беларусь. З 1973 года цэнтр сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)..

У цяперашні час у аграгарадку ёсць: 2 крамы, школа, паліклініка, клуб, бібліятэка і лазня.

Палац Чапскіх

Адам Ігнат Чапскі пабудаваў велізарны палац ў 1893 годзе. Ён быў спалены падчас Першай сусветнай вайны.

Палац быў размешчаны прыкладна ў 2 км (паўночны захад) з вёскі, ён быў акружаны ландшафтным паркам.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Ашмянскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна