Ба́кі (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета.

23 чэрвеня 1980 года вёска перададзена з Ізабелінскага сельсавета ў Ваўкавыскі сельсаветРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646)..

Назва Тут сама паблізу фіксаваліся свіслацкае прозвішча Бак.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-VQP2-5?i=543&cat=2323279

Беларускі савецкі тапаніміст М. Бірыла прозвішчам тыпу Бакаў, Бака знаходзіў аналогіі ў рускім дыялектным бака "стрекоза", "гаварун", у сярэднеазіяцкай лексіцы з семантыкай тыпу "лягушка" або "хударлявы чалавек" і пад.М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 34.

З іншага боку, якраз сярод ваўкавыскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. фіксуецца "Федор Бака". Бак засведчанае і як асабовае імя ў той жа час у Літве: "Бакъ Матеевичъ".Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 96, 172. Ёсць літоўскія Bakas, Bakaitis, латышскае Bākshttps://pavardes.lki.lt/?pv=24205c2c2690d5892567afa557775886

https://uzvardi.lv/surname/695836. Аснова Bak- магла ўваходзіць і ў склад старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаўАлесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. М., 2025. С. 155, 170, 219..

Так жа сама і з назвай не далёкай ад Бакаў вёскі Сакі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ваўкавыскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна