Лі́нава. Сустракаецца таксама варыянт Ліно́ва (, ) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Лінаўскага сельсавета.

Назва На думку В. Жучкевіча, назвы вёсак Лінова Пружанскага раёна і Лінкоўшчына Браслаўскага звязаныя з прозвішчамі Лінёў, ЛінкоўВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 202..

Вёскі з такой жа назвай ёсць у Сумскай вобласці (укр. Линове) і Пскоўскай (рус. Линово).

У гэтым раёне фіксавалася прозвішча Лін.

Гісторыя Першыя згадкі пра вёску Лінава адносяцца да часоў ВКЛ, калі яна з аднайменным войтаўствам уваходзіла ў склад Кобрынскай эканоміі Падляскага ваяводства. Паводле рэвізіі Дзмітрыя Сапегі 1563 года вёска мела 49 валокаў. Войтаўства складалася з вёсак Лінава, Сланімцы, Гарадняны, Альшаніца, Машчоны і Абшар. У 1567 уладальнікамі Лінава называюцца Ізбіцкія, аднак неўзабаве яны былі пазбаўлены правоў на маёнтак, які стаў каралеўскім уладаннем у складзе Пружанскага ключу.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай маёнтак Лінава, які меў 4 тыс. дзесяцінаў зямлі, увайшоў у склад Пружанскага павета Гродзенскай губерні, цэнтр воласці. Расійская імператрыца Кацярына II падарыла гэтыя землі генералу Пятру Румянцаву, нашчадкі якога неўзабаве па яго смерці распрадалі маёнткі розным уласнікам.

Лінава з хутарам Ізабелін і ўрочышчам Ператэсы набыў Вінцэнт Трэмбіцкі (1762—1842) гербу «Слепаўрон», былы прэзідэнт судоў Пружанскага павета, галоўны кобрынскі лоўчы і шамбелян апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста. Тут было 52 двары, 751 мяшканец, 898 дзесяцін зямлі. Вінцэнт з жонкай Ізабелай з Пашкоўскіх заснавалі каля вёскі сядзібу. Пасля іх маёнтак перайшоў да сына Багуслава (1804—1896), пасля да яго сына Уладзіслава (1845—1907). У 1890 годзе зямельныя ўладанні маёнтку складалі 1970 дзесяцінаў.

Апошнім уладальнікам Лінава быў Казімір Трэмбіцкі, які перабудаваў родавую сядзібу.

У 1903 у вёсцы атрымалі магчымасць сяліцца яўрэі, у 1913 ім належалі ўсе 8 бакалейных шапікаў і шынок.

За польскім часам — мястэчка, сядзіба гміны ў Пружанскім павеце Палескага ваяводства. У 1939 годзе ўключаныя ў склад БССР, з 1940 — Цэнтр сельсавета.

У чэрвені 1941 года занятае нацысцкімі войскамі, тут размяшчалася ўправа ўкраінскай паліцыі. Было створанае гета, арганізаваны юдэнрат. Улетку 1942 года гета было ліквідавана, амаль усе яго насельнікі былі расстраляныя.

У 1987 годзе да вёскі Лінава 1 была далучана суседняя вёска Лінава 2Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..

Насельніцтва

Транспарт Чыгуначная станцыя Аранчыцы на лініі Баранавічы — Брэст.

Побач з вёскай праходзіць аўтамабільная дарога Пружаны — мяжа Рэспублікі Польшча.

Страчаная спадчына Драўляны касцёл 1936 г. Разбураны ў 1995

Вядомыя асобы (1889—1970) — амерыканская прафсаюзная дзяячка. Мікола Папека (нар. 1961) — беларускі паэт, пчаляр.

Гл. таксама Сядзіба Трэмбіцкіх «Лінова»

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Фатаздымкі на «Глобусе Беларусі» Расійская яўрэйская энцыклапедыя Лінава і наваколле

Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна Катэгорыя:Лінаўскі сельсавет