Украінская дапаможная паліцыя (, ) — агульны тэрмін для апісання паліцыйных падраздзяленняў, утвораных у канцы 1939 годзе, што складаліся пераважна з украінцаў на службе ў Генерал-губернатарстве, а пазней у Рэйсхкамісарыяце Украіна. Агульная колькасць прыцягненых на службу ацэньваецца ў крыху больш за 35 000 чалавек.
Структура Складалася амаль напоўніцу з украінцаў і дзейнічала ў рэгіёнах з пераважна ўкраінскім насельніцтвам. У Любельскім дыстрыкце мела каля 40 пастарункаў, а ў Кракаўскім — каля 20.
Кадры для УДП падрыхтоўваліся на курсах у Закапаным і Хэлме, а таксама ў паліцыйных школах у Кракаве і Любліне. Улетку 1941 годзе школы былі ліквідаваны, а замест іх 1 кастрычніка ў Лембергу (цяпер Львоў) была створана паліцэйская школа, якая праіснавала 3 гады — Комендантом Львівської поліції був Володимир Пітулай, його заступником Лев Огоновський. Особовий склад Української допоміжної поліції формувався з молодих людей, які закінчили курси Поліційної школи у Львові. У кінці січня такі курси закінчили 186 українських поліцаїв. А 15 травня 1942 р. закінчився другий вишкільний курс, який підготував 192 поліцаїв.
Таксама існавалі два афіцэрскія курсы ў афіцэрскай школе Польскай паліцыі Генеральнага губернатарства ў Новым Сончу.
УДП карысталася мундзірамі СС, Вермахта і іншых узброеных сіл III Рэйха. На фуражках мелі акруглы знак з жоўтым трызубам на блакітным тле.
Дзейнасць У Рэйсхкамісарыяце УДП пераважна выкарыстоўвалася для навядзення парадку сярод грамадзянскага насельніцтва, і яе магчымасці абмяжоўваліся іншымі паліцэйскімі фарміраваннямі: Sonderdienst (створанай са складу фольксдойчэ), Крымінальнай паліцыяй, паліцыяй на чыгунцы і транспарце і паліцыяй па парадкаванні і ахове прамысловых арганізацый.
На Галічыне была створана распараджэннем урада Генеральнага губернатарства ад 18 жніўня 1941 года замест украінскай народнай міліцыі. Тут УДП і Польская дапаможная паліцыя знаходзіліся ў падпарадкаванні Ordnungspolizei у Кракаве.
Пад канец нямецкай акупацыі колькасць членаў УДП у Генерал-губернатарстве складала крыху больш за 5000 асоб, так і не дасягнуўшы планаванага ліку ў 6000 праз брак ахвотных служыць у ёй.
Удзел у Халакосце Нацысты выкарыстоўвалі Украінскую дапаможную паліцыю для арганізацыі і беспасярэдняга ўдзелу ў экзэкуцыях яўрэйскага насельніцтва. Украінцы выконвалі гэтыя абавязкі не толькі на ўласнай тэрыторыі, але таксама на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы. Украінскія паліцыянты служылі ахоўнікамі ў канцэнтрацыйных лагерахJarosław Hrycak, Zbyt wiele świadectw: Ukraińcy w akcjach antyżydowskich.
У Крывым Рогу 15 кастрычніка 1941 годзе неідэнтыфікаваны паліцэйскі атрад СС разам з сіламі Украінскай дапаможнай паліцыі ўчынілі гвалт над 2500 грамадзянскымі і 800 палоннымі яўрэямі.
Уначы 13 ліпеня 1942 годзе ўсе насельнікі Ровенскага гета былі знішчаны СС-аўцамі і ўтрая большай колькасцю ўкраінскіх паліцыянтаўhttp://avalon.law.yale.edu/imt/01-02-46.asp. УДП удзельнічала таксама і ў ліквідацыі гета па ўсёй УкраінеOd walk do ludobójstwa . Яны абложвалі гета, каб ніхто не здолеў уцячы, вышуквалі яўрэяў у хованках і пераследавалі тых, хто намагаўся ўцячы. Яны таксама суправаджалі яўрэяў да месца іх згубы, забіваючы тых, хто рухаўся не надта хутка, і вартавалі, каб хто не выбраўся з мясцін расстрэлаў.
Пераслед палякаў 13 лістапада 1942 годзе члены Украінскай паліцыі абрабавалі і забілі 32 палякаў і 1 яўрэя ў вёсцы Абуркі на Валыні. Пасля ўчынення гвалту была спалена і вёскаGrzegorz Motyka, Ukraińska partyzantka 1942—1960. 16 снежня 1942 года ўкраінскія паліцыянты пад нямецкім кіраўніцтвам забілі 360 палякаў у Язэрцах (былы павет Роўна).
У Львове ў лютым-сакавіку 1944 года ўкраінскія паліцыянты арыштавалі маладзёнаў польскай нацыянальнасці, многія з якіх пазней былі знойдзены мёртвымі, а іх дакументы зніклі. 11 сакавіка 1944 года быў забіты сын Эдварда Сухарды. Украінскія паліцыянты спрабавалі скарыстаць дакуманты польскага насельніцтва для эміграцыі і жыцця на ЗахадзеOstatnia kara śmierci . Пасля гэтага прадстаўнікі польскага ўрада распачалі перамовы з АУН-Б. Калі тыя не далі плёну, Kedyw распачаў у адказ аперацыю пад назвай «Nieszpory». Былі забітыя 11 паліцыянтаў, пасля чаго забойствы польскай моладзі ў Львове спынілісяGrzegorz Motyka, Rafał Wnuk, Pany i rezuny, 1997, p. 63.
Удзел у стварэнні Украінскай паўстанцкай арміі Прыняцце ў шэрагі УДП азначала магчымасць атрымаць ваенныя муштраванні і доступ да зброі, чым скарысталася Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў, вялікая колькасць членаў якой знаходзіліся на службе ў паліцыіBereza z IPN. Кіраўніцтва бандэраўскай АУН 20 сакавіка 1943 года выдала сакрэтныя інструкцыі, якія наказвалі сваім членам, што ўваходзілі ў дапаможную паліцыю, дэзерціраваць адтуль са зброяй і далучацца да «ваенных атрадаў АУН (СД)» на Валыні. Колькасць абучаных і ўзброеных паліцыянтаў, якія перайшлі на бок будучай Украінскай паўстанцкай арміі ўвесну 1943 года, ацэньвалася прыкладна ў 4-5 тысяч чалавек. У некаторых мясцінах гэты працэс суправаджаўся сутычкамі з нямецкімі войскамі, што спрабавалі перапыніць дэзерціраўОрганізація українських націоналістів і Українська повстанська армія С. 165 .
Масавае дэзерцірства ўкраінскіх паліцыянтаў стала прычынай утварэння нямецкімі ўладамі польскай паліцыі на Валыні (102, 103, 104, 107, 202 батальёны паліцыі).
Гл. таксама Першая ўкраінская дывізія СС «Галічына» Польская дапаможная паліцыя Беларуская дапаможная паліцыя Украінскі легіён самаабароны Украінскія паліцыйныя батальёны
Катэгорыя:Украінскі калабарацыянізм Катэгорыя:Калабарацыянізм у Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Гісторыя Украіны