Шаўры́ (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Доцішскага сельсавета.

Гісторыя

Вядома з другой паловы XIX ст., уласнасць Нарбутаў. Побач з вёскай існаваў маёнтак (фальварак).

У 1889 годзе ў краязнаўчым часопісе «Wisła» быў апублікаваны нарыс Біруты «Дажынкі на Літве» з апісаннем жніўнага абраду з песнямі ў в. Шаўры.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года тэрыторыя акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Да 5 кастрычніка 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 48 «О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района».

Славутасці

Мемарыяльны камень удзельнікам паўстання 1863-64 гг. Сядзіба Сямейны могільнік роду Остык-Нарбутаў.

Вядомыя асобы Тэадор Нарбут (1784—1864) — гісторык, інжынер. Людвік Нарбут (1832—1863) — вайсковец, удзельнік паўстання 1863—1864 гг. Станіслаў Нарбут (1853—1926) — вучоны-медык. Францішак Нарбут (1845—1892) — капітан узброеных сіл паўстанцаў 1863—1864 гг.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Доцішскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна