Бе́невічы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Ліды, 120 км ад Гродна, 9 км ад чыг. ст. Нёман. Транспартныя сувязі па шашы , якая праходзіць побач і вядзе з Гродна на Навагрудак.

Рэльеф раўнінны. За 1,3 км ад вёскі ў Нёман упадае рака Дзітва. З поўначы прылягае лясны масіў.

Гісторыя Вынікі археалагічных раскопак паказваюць, што першае пасяленне людзей на месцы вёскі існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэння вёскі. На паўночна-ўсходняй ускраіне знаходзіцца стаянка каменнага і бронзавага вякоў. Паблізу вёскі захаваўся таксама курганны могільнік, у якім 21 насып, 8 з іх доўгія.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ганчарскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна