Сяле́ц (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета. Чыгуначная станцыя Нёман.

Гісторыя Сялец згадваецца ўжо ў пачатку ХV стагоддзя. З сярэдзіны XVI ст. ў Лідскім павеце ВКЛ. Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата, у 1784 годзе вёска, двор і фальварак Сялец належалі да Беліцкай парафіі, уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівілаpawet.net. Гасцінец вёў праз Сялец да перавозу цераз Нёман, а далей да карчмы і вёскі Руда.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

У 1940—1954 гадах цэнтр Нёманскага сельсавета.

Транспарт

Чыгуначная станцыя Нёман на лініі Ліда — Баранавічы.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ганчарскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна