Леснікі́ (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходараўскага сельсавета.
Гісторыя Гранічны акт паміж маёнткам Олдава і вёскай Леснікі ад 15 чэрвеня 1528 г. захаваў запіс: «…дорожка што идет из Завишыч и теж з елицких поль через верх Олдову речки».
Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае вёску ў Няцецкай парафіі як уласнасць Горскагаpawet.net.
5 кастрычніка 1907 года ў вёсцы здарыўся пажар, вецер замінаў тушэнню, у выніку згарэла 40 дамоў і гаспадарчых пабудоў, а таксама загінула шмат жывёлы. «Наша Ніва» пісала, што тады засталіся толькі 4 хаты. Пасля пажару многія сяляне будаваліся на хутарах.
З 1939 года ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну спалена нацыстамі.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Голдаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Алена Васілеўна Ярмантовіч (1929—1986) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Ходараўскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі