Дайнава́ 1 (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, на паўднёвы захад ад Ліды. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.
Гісторыя Гісторык Тэадор Нарбут лакалізуе сярэднявечнае Дайнаўскае княства ў Лідскім павеце «за левым берагам ракі Дзітва» і лічыць населены пункт Дайнава, які знаходзіцца паміж Мыто і Лідай цэнтрам княства, пра што піша ў сваіх «Дзеях…». Аднак агульнага меркавання пра лакалізацыю тагачаснай Дайнавы няма.
У вопісе парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадваецца Дайнава (Dejnowo), двор, капліца, карчма і вёска ксяндзоў аўгустынаў эмірытанскіх віленскіх, на паўднёвы захад ад Лідыpawet.net.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)..
Славутасці Культавы валун даўжынёй 2,45 м, шырынёй 1,8 м і вышынёй над паверхняй зямлі 1,15 м знаходзіцца за 0,5 км ад вёскі Дайнава-1 па дарозе да вёскі Бельскія, за 150 м на поўнач ад дарогі. Зверху на паверхні валуна маецца 13 выразных лунак і некалькі меркаваных. Дыяметр лунак 5-7 см і глыбіня 1-3 см.
Непадалёк меўся велізарны камень, які народ называў «кабылкаю», бо, паводле падання, на ім каралі злачынцаў. Магчыма, што тут у старажытнасці збіраліся копныя суды. Краязнаўца Міхал Шымялевіч пісаў пра тое, што камень быў пабіты мулярамі ў 1905 годзеpawet.net.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дзітвянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна